viasna on patreon

“Някляеўцам” няма месца каля віцебскага вакзала

2010 2010-12-17T09:26:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebskniakliaeupikiet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два агітацыйныя пікеты за Уладзіміра Някляева, якія стаялі каля чыгуначнага вакзалу ў Віцебску, былі спынены  прадстаўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёну.
Пікеты пад сцягамі каманіі “Гавары праўду” размясціліся ў вельмі зручным месцы – там, дзе  праходзіць шмат людзей. Адзін пікет быў выстаўлены недалёка ад уваходу ў будынак чыгуначнага вакзала, а другі – каля прыпынкаў грамадскага транспарту. Але адміністрацыя Чыгуначнага раёну гэтых месцаў пад пікеты не планавала – на такой падставе актывістам было загадана “згарнуцца” пад пагрозай трапіць у міліцыю

Паводле Уладзіміра Алексенкі, кіраўніка віцебскага гарадзкога выбарчага штабу кандыдата, агітаваць на тэрыторыі Чыгуначнага раёну можна ва ўскраінным Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў і на пляцоўцы паміж жылымі дамамі па вуліцы Кірава.  Але агітаваць там, дзе ёсць каго, актывістам не далі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства