viasna on patreon

Віцебск: Татальны кантроль за галасаваннем супрацоўнікаў (фота дакументаў)

2010 2010-12-17T09:56:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kantrol3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” трапілі дакументы, якія сведчаць пра тое, што кіраўніцтва не толькі прымушае сваіх работнікаў галасаваць датэрмінова, але і спраўджвае, на якім участку і калі прагаласаваў падначалены.

Так, яшчэ ў першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 78% супрацоўнікаў разліковага цэнтру ЖРЭТ Першамайскага раёна Віцебска. Паводле дакумента, які відавочна рыхтаваўся для справаздачы нейкаму вышэйшаму начальству, 14 снежня паспелі прагаласаваць 14 з 18 супрацоўнікаў. Прычым пазначана, што з тых чацвярых, якія не прагаласавалі, адна спадарыня хварэе – значыцца, мае важкую прычыну, раз не пайшла на ўчастак.

Нумары ўчасткаў пазначаны ў другім дакуменце, дзе зафіксаваны імёны, прозвішчы, пасады работнікаў, а таксама ўчасткі, да якіх яны “прыпісаны”. Такім чынам, за работнікамі гэтай установы наладжаны татальны кантроль, ад якога немагчыма ўхіліцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства