Баранавічы: Педагогі падключыліся да забеспячэння паказчыкаў датэрміновага галасавання
https://spring96.org./be/news/39474
2010
2010-12-17T10:29:13+0200
2010-12-17T10:29:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/baranavichu-shkola-uchastak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас датэрміновага галасавання ў сярэдніх навучальных установах горада Баранавічы адначасова распачалася пара бацькоўскіх сходаў. На працягу 15 і 16 снежня такія сходы прайшлі, напрыклад, у СШ № 13, у якой знаходзіцца выбарчы ўчастак № 30 (вул. Базістная, 7). Спачатку праходзяць бацькоўскія сходы для класаў пачатковай школы, затым -- 5-7 класаў, а завяршаюцца сходамі бацькоў, дзеці якіх вучацца ў старэйшых класах. На гэтых сходах абавязкова выступаюць прадстаўнікі аддзела адукацыі гарвыканкама, адміністрацыя школ. Завяршаюцца такія сустрэчы запрашэннем бацькоў датэрмінова прагаласаваць на выбарчым участку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Фота: Будынак СШ № 13, дзе месціцца выбарчы ўчастак № 30.