Шклоў: Падчас перапынка на ўчастку застаюцца міліцыянер і сябра камісіі
https://spring96.org./be/news/39485
2010
2010-12-17T13:20:23+0200
2010-12-17T13:20:23+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/neturbavac.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас абедзенага перапынку на выбарчым участку для галасавання №13, што ў вёсцы Гарадзец Шклоўскага раёна, застаецца супрацоўнік міліцыі і адзін з сяброў участковай выбарчай камісіі. Яны зачыняюцца на ключ, а назіральніка выстаўляюць за дзверы.
Пра гэта паведамляе назіральнік Міхаіл Кучарэнка. “Я не ведаю, чым яны там займаюцца ў гэты час, бо не магу назіраць за імі. Чаму яны там застаюцца -- для мяне таксама загадка”, - гаворыць назіральнік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”