Праваабаронца: Калі вас затрымліваюць, не размахвайце рукамі
https://spring96.org./be/news/39507
2010
2010-12-16T11:01:00+0200
2010-12-16T11:01:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/valiancin_stefanovich.jpg
Як
паводзіць сябе пры затрыманні? Ці могуць затрыманага здымаць на відэа?
Чаго можна патрабаваць у судзе? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё
распавядае праваабаронца з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.
Нальшанская: Што рабіць у выпадку, калі вас затрымліваюць?
Стэфановіч: “Калі вас затрымліваюць, то трэба пастарацца, каб вашыя дзеянні не было магчымасці трактаваць як гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Не трэба аказваць фізічны супраціў пры затрыманні: калі вас валакуць кудысь, то хай вас і валакуць. Не махаць рукамі і нагамі, каб не было магчымасці сказаць, што, напрыклад, вы нанеслі некалькі ўдараў супрацоўнікам міліцыі ў раён галавы, цела, ног і гэтак далей. Бо такога кшталту дзеянні могуць трактавацца як крымінальнае злачынства - пагроза гвалтоўных дзеянняў ці гвалтоўнае дзеянне ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Гэта прадугледжвае ў тым ліку і пазбаўленне волі.
Факты, калі людзей асуджалі па гэтых артыкулах, перыядычна ў нас з’яўляюцца. Вядомы прыклад з Андрэем Кімам. На судовым паседжанні, на якім праглядаўся відэаматэрыял з акцыі, не было бачна, што Андрэй Кім канкрэтна нанёс удар супрацоўніку міліцыі. Але яго ўзмахі рукамі трактавалі як менавіта тое, што ён наносіў такі ўдар. І яго асудзілі на год пазбаўлення волі.
Калі ўжо так атрымалася, што вас затрымалі, то пажадана зрабіць так, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы для вас. Лепей будзе, калі вас прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у правядзенні ці ўдзел у арганізацыі масавага несанкцыяванага мерапрыемства, чым вашыя дзеянні кваліфікуюць як крымінальнае злачынства.
Нальшанская: Ці мусяць супрацоўнікі міліцыі ці АМОНу нешта тлумачыць пры затрыманні?
Стэфановіч: ”Яны павінны давесці да ведама тых, хто сабраўся на мерапрыемства, што гэтая акцыя носіць несанкцыяваны характар, што яны павінны спыніць свае незаконныя дзеянні і дабраахвотна разысціся. Я б хацеў зазначыць, што нягледзячы на тое, што фармальна мерапрыемства, якое плануецца праводзіць на плошчы, будзе мець несанкцыяваны характар, будзе праводзіцца з парушэннем закону аб масавых мерапрыемствах, усё ж такі мы як праваабаронцы лічым, што грамадзяне нашыя безумоўна маюць права выказаць сваё меркаванне і пратэст мірным шляхам. Кастрычніцкая плошча дазваляе гэта зрабіць з мінімальнымі перашкодамі для навакольных грамадзянаў, установаў і гэтак далей.
Мяркую, ёсць прыярытэт у нашых грамадзянаў таксама выказваць меркаванні. І Кастрычніцкая плошча ў роўнай ступені створаная для катання на каньках і карагодаў вакол ёлкі і ў роўнай ступені для таго, каб на ёй выказвалі пратэсты і свае меркаванні, бо гэта публічнае месца для грамадскага карыстання”.
Нальшанская: Што рабіць калі вас затрымалі і пры гэтым вы рабілі ўсё, каб не было нагоды сказаць, што вы супраціўляліся?
Стэфановіч: “Вас завязуць у пастарунак, дзе распачнецца адміністрацыйны працэс або не распачнецца. Варыянтаў можа быць некалькі. Апошнім часам бывае так, што затрыманых трымаюць тры гадзіны для высвятлення іх асобы, потым вызваляюць з пастарунку. Горшы варыянт, калі на вас склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні па артыкуле 23.34. Вам копію гэтага пратаколу павінны выдаць на рукі і азнаёміць з ім. Калі ўжо склалі пратакол, то па гэтым артыкуле прадугледжваецца арышт да 15 сутак, таму паводле закону аб дыкталаскапіі супрацоўнікі міліцыі маюць права сняць адбіткі пальцаў пасля таго, як склалі такі пратакол, зняць на відэа. І потым, паводле нашага заканадаўства, чалавек можа быць затрыманы на 72 гадзіны да разгляду справы судом. У самым горшым варыянце чалавека перавязуць у ЦІП (Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў) на вуліцы Акрэсціна, дзе ён будзе знаходзіцца ўсю ноч, а зранку будзе дастаўлены ў суд.
Тут трэба сказаць, што чалавеку гарантавана права на адваката, ён можа з моманту затрымання патрабаваць яго. Праўда, я ня ведаю, хто яго будзе прадстаўляць. Як гэтае патрабаванне будзе выконвацца... Але ў судзе, калі чалавек хоча, каб прысутнічаў адвакат, ён таксама можа заявіць хадайніцтва перад пачаткам справы ў судзе. Калі ў судзе ён назаве сваё імя, прозвішча, становішча, дадзеныя, ён можа сказаць, што мае хадайніцтва. Заявіць хадайніцтва аб дастаўцы сведкаў, напрыклад, якія могуць падцвердзіць, што вы не ўдзельнічалі ў дэманстрацыі або дзеля адваката.
Таксама ёсць варыянт – чалавек можа прызнаць сваю віну ў тым, што ён сваімі дзеяннямі парушаў закон аб масавых мерапрыемствах. І тады суддзя пры вынясенні штрафа павінен абмежавацца мінімальным памерам штрафа, а калі ён не ўстаноўлены, то 0,5 базавай велічыні - ён мусіць такі штраф вынесці”.