Ярмошына раіць прабачаць сябрам выбарчых камісій будучыя парушэнні
Прэзідэнцкія выбары не абыйдуцца без парушэнняў. Упэўненасць у непазбежнасці гэтага выказала страшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына: “Няма мяжы дасканаласці і чалавечаму
глупству, напэўна. Таму я думаю, што парушэнні будуць. І ні адна краіна света
без парушэнняў не зможа правесці. У працэдуры задайнічана каля 100 тысяч
грамадзян. Яны працуюць на грамацкіх пачатках і могуць памыляцца ”.
Што ж тычыцца характару парушэнняў, то, кажа Ярмошына, найчасцей гэта адмова
акрэдытаваць таго ці іншага назіральніка, адсутнасць выбаршчыка ў агульных
спісах, альбо наяўнасць яго прозвішча ў спісах памерлых, прыезд выедной камісі
дахаты да тых, хто пра гэта не прасіў, настойлівае жаданне сябраў выбарчай
камісіі пасадзіць назіральнікаў туды, адкуль ім нічога не бачна і не чутна.
Будзе тое ж і зараз, кажа старшыня ЦВК. Але, як сведчыць вопыт папярэдніх
выбараў, на канчатковы вінік яны не будуць мець уплыву.