viasna on patreon

Магілёў: Вярхоўны суд не пасягнуў на недатыкальнасць ЦВК

2010 2010-12-17T17:30:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/centrvybarkam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Барыса Бухеля на дзеянні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Прычына адмовы – непадсуднасць Цэнтравыбаркама Вярхоўным судом.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель скардзіўся ў Вярхоўны суд на парушэнне Цэнтральнай камісіяй Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса, а таксама Палажэння аб парадку функцыявання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якое выразілася ва ўтойванні пастановаў ЦВК ад шырокай грамадскасці. Барыс Бухель патрабаваў, каб Цэнтрвыбаркам размесціў на сваім афіцыйным сайце ў адпаведных рубрыках 124 пастановы, якія дагэтуль на ім не размешчаны, і зрабіў сайт двухмоўным.

“Я звяртаю ўвагу на тое, што я не абскарджваў ніякіх рашэнняў ЦВК, а абскарджваў дзейнасць (бяздзейнасць) ЦВК, якая парушыла мае правы і законныя інтэрасы. Аднак Вярхоўны суд у парушэнне часткі 1 артыкула 61 Канстытуцыі РБ адмовіў ва ўзбуджэнні справы за непадсуднасцю. Быццам бы не прадугледжана абскарджанне ў Вярхоўным судзе неразмяшчэнне ўсіх пастаноў ЦВК. А маё патрабаванне зрабіць сайт ЦВК двухмоўным і прывесці яго ў адпаведнасць з тэхнічнымі патрабаваннямі Пастановы Савета Міністраў суд наогул абыйшоў поўным маўчаннем”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

 “Гэта фактычна надае Цэнтрвыбаркаму нейкую недатыкальнасць. Нават праз суд немагчыма дамагчыся выканання законных рашэнняў. Гэта парушэнне правоў, калі немагчыма праз суд абскардзіць дзейнасць, альбо бяздзейнасць дзяржаўнага органа ці арганізацыі”, - гаворыць Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства