viasna on patreon

Гродна: Статкевіч і Ус парадавалі выбаршчыкаў нестандартнасцю

2010 2010-12-17T17:36:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-sustr-stat-us.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 16 снежня Гродна наведалі адразу два кандыдаты ў прэзідэнты -- Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус. Фармат сустрэчы з выбаршчыкамі выглядаў як “тры ў адным” – мітынг, шэсце, сустрэча ў зале. Спярша на прыступках абласной філармоніі адбыўся непрацяглы мітынг. На ім выступілі кандыдаты ў прэзідэнты, а таксама прадстаўнікі штаба Раманчука Юрый Істомін і штаба Някляева Алег Калінкоў. Затым Мікола Статкевіч заклікаў усіх прайсці пешшу да будынка будаўнічага каледжу на месца сустрэчы з выбаршчыкамі. Адбылося шэсце пад бел-чырвона-белым сцягам з чорным крыжам, якое доўжылася хвілін 15 і суправаджалася сірэнамі падтрымкі праезных машын.

У зале будаўнічага каледжу сабралася каля 250 чалавек. Яшчэ ні на адной сустрэчы з кандыдатамі ў горадзе не было столькі прадстаўнікоў мясцовых аддзелаў ідэалогіі і БРСМ. Яны ўвесь час рабілі правакацыйныя выкрыкі і імкнуліся сарваць сустрэчу. Мікола Статкевіч і прысутныя выбаршчыкі давалі належны адпор правакатарам, але тыя не ўтаймоўваліся. І калі адзін з “ідэолагаў” яшчэ задаваў “вострыя”  пытанні, то першы сакратар абласнога камітэту БРСМ Юрый Аляксей не мог выразна сфармуляваць тое, што ён хоча выказаць.

Мікола Статкевіч і Дзмітрый Ус адказалі на пытанні прысутных і неаднаразова заклікалі людзей прыехаць на плошчу ў Мінск 19 снежня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства