Спрабуюць знішчыць сайты Рымашэўскага і БХД
https://spring96.org./be/news/40052
2010
2010-12-23T13:20:52+0200
2010-12-23T13:20:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Невядомымі знішчаны сайты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і сайт кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Як паведаміў Дзяніс Садоўскі – давераная асоба Віталя Рымашэўскага дос-атака адбылася сёння раніцай.
- Нашы спецыялісты цяпер спрабуюць спыніць гэтыя атакі. У сайта прыхільнікаў партый bchd.info знішчана база, а на сайт Віталя Рымашэўскага rymasheuski.org ідзе дос-атака: адначасова шмат карыстальнікаў нібы на яго уваходзяць і сэрвер аўтаматычна прыпыняе працу сайта.
Як паведаміў Дзяніс Садоўскі – кандыдату ў прэзыдэнты Віталю Рымашэўскаму і яго даверанай асобе Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін утрымання да 10-ці сутак.