У кватэрах нацыянал-бальшавікоў у Мінску пачаліся ператрусы
https://spring96.org./be/news/40283
2010
2010-12-30T12:08:45+0200
2010-12-30T12:08:45+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння раницай пачаўся ператрус ў кватэры Яўгена Контуша, лідэра Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі Дзмітры Сіняк на сваім блозе.
Як распавёў Сіняк, ператрус праводзяць трое супрацоўнікаў КДБ і звязаны ён з падзеямі 19 снежня ў Мінску.
Сёння раніцай супрацоўнікі спецслужб ужо спрабавалі патрапіць у кватэру да нацыянал-бальшавіка Валерыя Каберніка. Аднак ён іх не ўпусціў, дадаў Сіняк.