viasna on patreon

Мікіта Ліхавід выйдзе з карцэру 20 ліпеня

2011 2011-07-13T12:12:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Асуджаны за падзеі 19 сьнежня актывіст "Руху за свабоду", які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, ужо пяты раз за два месяцы ў калёніі трапіў у карцэр.

Як лічыць маці Мікіты Алена Ліхавід, верагодна, ён патрапіў за тое ж, за што і раней – Мікіта называе сябе незаконна асуджаным, адмаўляецца выконваць патрабаваньні адміністрацыі турмы, ня піша ніякіх тлумачальных запісак. На гэты раз Мікіту пакаралі пакараньне карцэрам на 20 сутак, аб'яднаўшы адразу нейкія 4 парушэньні.

Ліхавід: "Нядаўна я размаўляла з доктарам з калёніі. Ён сказаў, што імкнецца наведваць карцэр кожны дзень, цікавіцца, ці ёсьць скаргі на здароўе. Сказаў, што Мікіта ні на што не скардзіцца. Ягоная бледнасьць і сінія кругі пад вачыма выкліканыя тым, што ён амаль не знаходзіцца на сьвежым паветры, ня бачыць сонца".

Таксама стала вядома, што Мікіта Ліхавід так і не атрымаў бандэроль з рэчамі туалету, якую яму дасылала раней маці. Алена таксама пакуль не атрымала гэты бандэроль назад. У карцэры забаронена любая перапіска, так што лістоў ад Мікіты ягоная маці даўно не атрымлівала.

Усяго ад 7 траўня, калі ён быў этапаваны ў калёнію, Мікіта Ліхавід правёў у карцары больш за палову часу - 35 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства