Каго памілаваў Лукашэнка?
https://spring96.org./be/news/45128
2011
2011-08-12T08:55:07+0300
2011-08-12T08:55:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/cen_kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сталі вядомыя прозвішчы некаторых асуджаных удзельнікаў падзеяў на плошчы Незалежнасці 19 сьнежня мінулага года, якіх памілаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня.
Усе яны адбывалі пакараньне ў Бабруйскай калоніі. Сярод іх Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня. Верагодна, што сярод памілаваных таксама Уладзімір Лобан і Аляксандр Класкоўскі. Інфармацыя пра апошніх ўдакладняецца.
Нагадаем, што рашэньне аб памілаваньні прынята на падставе просьбаў асобаў, з улікам таго, што яны асэнсавалі проціпраўны характар сваіх дзеяньняў, прызналі віну і шчыра раскаяліся. гаворыцца ў паведамленьні.