viasna on patreon

Муляр Паўлоўскі перамог “Прамжылбуд”

2012 2012-04-12T13:46:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Былы наймаймальнік мусіць сплаціць рабочаму-будаўніку каля 12 мільёнаў рублёў.

Сёння, 12 красавіка, у судзе Ленінскага раёна Магілёва прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” вырашылі замірыцца з пазоўнікам Аляксеем Паўлоўскім і выканаць ягоныя патрабаванні – змяніць фармулёўку ягонага звальнення ў працоўнай кніжцы і выплаціць у сувязі з гэтым тры сярэднямесячных заробкі і двухтыднёвую грашовую дапамогу.

Нагадаем, што з актывістам незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці не быў працягнуты працоўны кантракт. Адразу пасля свайго звальнення ён падаў пазоў у суд, каб праз суд абавязаць наймальніка змяніць фармулёўку свайго звальнення па 41 артыкулу Працоўнага Кодэкса у сувязі з парушэннем наймальнікам умоваў працоўнага кантракту.

“Я задаволены вынікам суда. Я хачу паказаць сваім прыкладам, што праз суд простыя рабочыя могуць адстойваць свае правы і перамагаць свайго наймальніка. Самае галоўнае -- не баяцца гэта”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што іншага выйсця ў “Прамжылбуда” як выканаць патрабаванне Паўлоўска і не атрымаць прыватнага вызначэнне ў свой адрас у сувязі з масавымі парушэннямі заканадаўства ў іх не было.

“Усе адказы санстанцыі і Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы пацверджвалі масавыя парушэнні працоўнага заканадаўства і тэхнікі бяспекі. Кожная з дзяржаўных арганізацый пасля праверак прыцягвала да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых службовых асобаў “Прамжылбуда”. Таму выйгрыш справы быў прадказальным”.

Трэба адзначыць, што раней Аляксей Паўлоўскі выігрываў справы ў будаўнічых арганізацый “Пакроў” і будаўнічага трэста №12. Суды былі звязаны з парушэннямі Працоўнага Кодэкса і невыканання наймальнікамі ўмоваў кантракту.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства