viasna on patreon

У Краснапольскім раёне людзей прывучаюць працаваць бясплатна

2012 2012-04-19T10:31:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/subotniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў ужо трэцці дзень у красавіку будуць працаваць бясплатна. Пра тое, ці хочуць гэтага людзі, у іх ніхто нават не запытаўся.

Між тым палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пакуль ніхто не адмяняў. Артыкул 41 Канстытуцыі забараняе прымусовую працу, “акрамя працы або службы, якая вызначаецца прысудам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы” , а Артыкул 42 гарантуе асобам, якія працуюць па найму, “справядлівую долю ўзнагароджання ў эканамічных выніках працы ў адпаведнасці з яе колькасцю, якасцю і грамадскім значэннем, але не ніжэй за ўзровень, які забяспечвае ім і іх сем’ям свабоднае і годнае існаванне”.

14 красавіка ў Караснапольскім раёне быў праведзены раённы суботнік, на якім прадстаўнікі ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна па заданні райвыканкама займаліся добраўпарадкаваннем   гарадскога пасёлку і сельскіх населеных пунктаў.

Пасля райвыканкам прыняў рашэнне правесці  16 красавіка ў Краснапольскім раёне Дзень бязвыплатнай працы:

У Дзень бязвыплатнай працы работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі працуюць на сваіх працоўных месцах, а сярэднядзённы заробак пры добраахвотнай іх згодзе пералічваецца бухгалтарамі на разліковы рахунак Краснапольскага райвыканкама”, - паведамляецца ў рашэнні раённых чыноўнікаў.

 Сродкі, сабраныя такім чынам з працоўнага насельніцтва раёна, будуць таксама выкарыстаныя “для правядзення працы па добраўпарадкаванні г.п. Краснаполле”. Аднак пра “добраахвотную згоду” ніхто ў людзей не запытаўся.

У суботу 21 красавіка ўсе працаўнікі Краснапольскага раёна ў абавязковым парадку прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку. Заробленыя сродкі, зноў жа, будуць падзелены паміж рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі.

“Канешне, людзі абураюцца ў прыватных гутарках, - кажа адзін з жыхароў Краснапольскага раёна. – Аднак неяк выказаць свой пратэст галосна не адважваюцца, баяцца згубіць працу”.

Між тым заробкі працаўнікоў у Краснапольскім раёне знаходзяцца на вельмі нізкім узроўні, сярэдняя налічаная заработная плата за студзень-люты склала толькі 2063,3 тысячы рублёў ( 92,4% да адпаведнага перыяду мінулага года). Аднак мясцовыя ўлады больш хвалюе не пытанне павелічэння заробкаў, а тое, як ад гэтых заробкаў яшчэ адабраць грошай - на ліквідацыю ўласных недапрацовак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства