Мікалай Карышаў будзе абскарджваць сваё звальненне
https://spring96.org./be/news/52231
2012
2012-05-05T23:19:19+0300
2012-05-05T23:19:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/karyshau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах Мікалай Карышаў 5 мая выйшаў на працоўную змену, хаця яму абвясцілі яшчэ месяц таму, што працоўны кантракт, які заканчваецца 4 мая, працягнуты з ім не будзе. Але, па словах старшыні суполкі незалежнага прафсаюза Алега Стахаевіча , Мікалай не азнаёмлены з загадам аб звальненні.
Мікалай Карышаў збіраецца ў судовым парадку аспрэчваць сваё звальненне.
Алег Стахаевіч кажа, што за паўгады супрацьстаяння адміністрацыя прадпрыемства не зменшыла ціск і працягвае ціск на нязгодных.