Палата прадстаўнікоў прыняла закон пра амністыю адразу ў двух чытаннях
https://spring96.org./be/news/53612
2012
2012-06-27T11:29:32+0300
2012-06-27T11:29:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Законапраект дэпутатам Палаты прадстаўляў міністр унутраных справаў генерал-маёр міліцыі Ігар Шуневіч.
Па словах міністра, якія перадае БЕЛТА, амністыя не цягне за сабой негатыўных наступстваў, бо яна ўжываецца да тых, хто кампенсаваў шкоду, раскаяўся і г.д. Таксама Шуневіч заявіў, што вызваленыя месцы не будуць адразу ж занятыя новымі асуджанымі.
У цэлым чакаецца, што амністыя закране каля 7600 чалавек. Каля 2 тысяч з іх плануецца вызваліць непасрэдна з месцаў пазбаўлення волі.
Нагадаем, што палітвязняў амністыя не закране. Пра гэта некалькі тыдняў таму заявіў Аляксандр Лукашэнка.