Страшэнная безгаспадарчасць на Слонімскай птушкафабрыцы (відэа)
Рабочы Слонімскай птушкафабрыкі Віктар Марчык даслаў матэрыял, у якім распавядае, якім чынам кіраўніцтва фабрыкі распраўляецца з працоўнымі, а таксама відэа страшэннай бесгаспадарчасці, якая пануе на прадпрыемстве.
У сваім лісце Віктар Марчык адзначае:
“Дырэктар фабрыкі Зайкоўскі Дзмітрый Іванавіч дэманструе сваю перавагу і ўладу над працоўнымі. Звальняе работнiкаў па артыкуле, не задумваючыся пра іх будучыню. Нядаўна адбыўся выпадак: малады кіроўца пасля месячнай адпрацоўкі прыйшоў па сваю працоўную кніжку, але яго папрасілі папрацаваць яшчэ пару дзён. Паколькі ў нас недахоп кіроўцаў (звальняюцца натоўпамі з-за «годнага» заробку і «карэктных і паважных» адносінаў з боку кіраўніцтва фабрыкі), ён пагадзіўся па-чалавечы адпрацаваць яшчэ пару дзён, але на трэці дзень не выйшаў на працу, а прыйшоў за працоўнай. І якое ж было здзіўленне і расчараванне, калі ўбачыў у сваёй працоўнай кніжцы звальненне за прагулы. Ён, небарака, не ведаў, што заява аб звальненні анулюецца, калі ты выходзіш на працу пасля заканчэння тэрміну здачы заявы. Падманулі? -ТАК! Подла? - Так!
А вось як кіраўніцтва ставіцца да прадукцыі фабрыкі і колькі дзясяткаў, а то і сотняў мільёнаў беларускіх рублёў закапана ў зямлю. Спадзяюся, што адпаведныя органы ўлады разбяруцца з гэтым (відэа факт)”.