viasna on patreon

Віцебск: Рашэнне гарвыканкаму немагчыма выканаць

2012 2012-11-02T15:04:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziarzhaucau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Cябра Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў

Сябар віцебскай гарадской арганізацыі КХП БНФ падаваў заяўку на правядзенне шэсця  і пікету 7 лістапада. "Згодна з рашэннем гарвыканкаму, мы мусім яшчэ і прыкласці  дамовы на абслугоўванне імпрэзы з рознымі службамі. Але зрабіць гэта аказалася немагчымым", -- кажа Ян Дзяржаўцаў.

У рашэнні Віцебскага гарвыканкаму, якое рэгулюе правядзенне масавых акцый, гаворыцца пра неабходнасць дамоваў з медыкамі наконт прысутнасці падчас імпрэзы ўрачоў "хуткай дапамогі", з міліцыяй – каб ахоўваць правапарадак на мерапрыемстве, і з прадпрыемствам ЖКГ – каб пасля  акцыі было прыбрана.

Пра канфлікт з апошняй службай і распавёў Ян Дзяржаўцаў:

"Мне прыйшоў адказ за подпісам намесніка генеральнага дырэктара гарадскога прадпрыемства ЖКГ Ільінца. Маўляў, у нас няма падстаў заключаць з вамі дамову, бо прыборкай той тэрыторыі, дзе плануецца шэсце і пікет, займаюцца нанятыя намі іншыя прадпрыемствы – "Гардармост" і "Зеленгас". Але ў  рашэнні  гарвыканкаму пазначана  канкрэтная  структура – прадпрыемства ЖКГ. І  выканаць рашэнне гарвыканкаму практычна не магчыма".

Прадстаўнікі розных віцебскіх партый і рухаў ужо сутыкаліся з падобнай праблемай. Сфармуляваны ў рашэнні гарадскіх уладаў парадак падачы заявак на масавыя мерапрыемствы сапраўды выканаць немагчыма, бо дамовы трэба заключаць не з пералічанымі там суб'ектамі гаспадарання, а зусім з іншымі.

Таму ўжо былі спробы зваротаў у гарвыканкам з прапановай змяніць даўняе рашэнне адпаведна наяўнай сітуацыі. Плёну гэта не прынесла: з гарвыканкаму пісалі, што рашэнне ўнесена ў рэестр дзяржаўных актаў, і зменам не падлягае.  

Ян Дзяржаўцаў лічыць, што застаецца толькі падаць у суд на гарвыканкам за тое, што сваім рашэннем улады абмяжоўваюць правы грамадзянаў на выказванне ўласнай палітычнай пазіцыі:

"За апошнія гады тры ў Віцебску не дазволілі ніводнай палітычнай акцыі. І не дазволяць, бо атрымліваецца, што маюць на гэта законныя падставы. Фармулёўка парадку падачы заявак на масавыя мерапрыемствы не пакідае нам аніякіх шанцаў. Мяняць яе гарвыканкам не хоча. Значыць, будзем падаваць на яго ў суд".

Дарэчы, прадпрыемства ЖКГ – адзінае, хто ўвогуле даслаў актывісту хаця  нейкі адказ. Міліцыя і "хуткая дапамога" пра дамовы пакуль маўчыць, ды і з раённых адміністрацый няма ніякага водгуку – ні адмовы, ні дазволу. Між тым да 7 лістапада засталося роўна 5 дзен, прадугледжаныя заканадаўствам для адказу заяўнікам імпрэзаў.

Па словах Я. Дзяржаўцава, на чарговыя ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі сябры КХП БНФ збіраліся пагаварыць з жыхарам гораду пра згубную ролю камуністычнай ідэалогіі для развіцця Беларусі, пра дзейнасць камуністаў па знішчэнні нацыянальнай культуры, мовы і самаідэнтычнасці беларускага народу.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства