viasna on patreon

Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позву ў суд

2013 2013-09-09T17:40:48+0300 2013-09-09T17:40:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-ales-hilman-sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў

Гарадзенскія праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў

Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч атрымалі позвы ў суд Ленінскага раёна Гародні. Па ўсёй верагоднасці гэта рэакцыя на пададзеную трыма гарадзенскімі праваабаронцамі (акрамя Сазонава, Хільмановіча, яшчэ і Раманам Юргелем) скаргі на дзеянні гарвыканкаму.

Скарга была складзеная 30 жніўня на афіцыйны адказ гарвыканкаму ад 1 жніўня, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага. Гарадзенскі гарвыканкам, перакананыя заяўнікі, парушыў іх канстытуцыйныя правы, а таксама Закон Рэспублікі Беларусь аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Звяртае на сябе ўвагу тая неахайнасць, з якой сакратаром суда выпісаны афіцыйныя позвы – на іх не пазначана ні па якой справе выклікаюцца грамадзяне, ні ў якасці каго, ні прозвішча сакратара. Позва ў суд выпісана на бліжэйшы чацвер – 12 верасня на 15.30.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства