viasna on patreon

На 10 снежня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі

2013 2013-10-25T11:09:09+0300 2013-10-25T12:01:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuzniacou-a-vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кузняцоў

Аляксандр Кузняцоў

Заяўку ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну горада падаў старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў.

Мэта мерапрыемства, як напісана ў заяўцы, -- гэта "пратэст супраць палітычных рэпрэсій у краіне, акцыя салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх неадкладнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі".

Днямі мусіць прыйсці адказ наконт падобнай акцыі з адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску. На 29 кастрычніка пікет салідарнасці з палітвязнямі замаўлялі каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў.

Яны таксама хочуць зладзіць акцыю, каб прадэманстраваць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам, Эдуардам Лобавым, Алесем Бяляцкім ды  іншымі палітвязнямі, патрабуючы іхнага вызвалення.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства