Сям’я ксяндза Лазара ня мае грошай на аплату адваката
https://spring96.org./be/news/67275
2013
2013-11-19T11:11:31+0300
2013-11-19T11:11:31+0300
2013-11-19T11:11:31+0300
be
БХД ладзіць маратон салідарнасьці з ксяндзом Лазарам.
19 лістапада а 18-й гадзіне ў менскай сядзібе Партыі БНФ, што на вуліцы Чарнышэўскага, 3, адбудзецца маратон салідарнасьці з ксяндзом Уладзіславам Лазарам, які застаецца за кратамі сьледчага ізалятара КДБ. «Запрашаем грамадзтва выказаць сваю падтрымку ксяндзу Лазару і яго сям’і, якая апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы з-за неабходнасьці аплаты паслуг адваката»,— паведамляюць арганізатары маратону зь аргкамітэту партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.
На маратон запрошаныя былыя вязьні ўнутранай турмы КДБ — так званай «амэрыканкі».
На вечарыне будуць зьбірацца ахвяраваньні на аплату працы адваката.