На ўсіх 23-х фанатаў БАТЭ, якія зладзілі акцыю салідарнасцю з Украінай, гатовыя судовыя пастановы
https://spring96.org./be/news/68811
2014
2014-02-02T12:25:20+0300
2014-02-02T12:25:20+0300
2014-02-02T12:25:20+0300
be
На ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі ў падтрымку Майдана ляжаць гатовыя лісты судовых пастаноў на розныя адміністрацыйныя тэрміны,паведаміў у сваім фэйсбуку грамадскі дзеяч з Барысава Сяргей Салаш, які шчыльна кантактуе з заўзятарамі.
«Карацей, фанаты БАТЭ ў шоку. Бачна, што хлопцы ўпершыню з такім сутыкнуліся», — дадае ён.
Нагадаем, што ў панядзелак СМІ абышоў здымак, на якім 23 фанаты дзесяціразовага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскага БАТЭ сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плакатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» і «Героям слава!».
У пятніцу, 31 студзеня, стала вядома, што як мінімум два фанаты асуджаныя на пяць сутак за акцыю. Гэта пры тым, што твары фанатаў былі на фота, у мэтах бяспекі, размытыя.