Людзі ў цывільным нападаюць на пікет Марыны Хоміч
https://spring96.org./be/news/68813
2014
2014-02-02T13:26:04+0300
2014-02-02T13:26:04+0300
2014-02-02T13:26:04+0300
be
Перад Камароўскім рынкам у Менску міліцыянты замінаюць правесьці пікет прамоўцы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, лідара аргкамітэту ГА "Маладыя Хрысціянская Дэмакратыя" Марыны Хоміч.
Пікет праходзіць у межах марафону БХД "Абаронім нашых дзяццей ад алкагалізму".
Людзі ў цывільным ушчыльную здымаюць пікет Марыны Хоміч на відэа, чапляюцца да пікетоўцаў, абражаюць іх і ўсяляк правакуюць. Да іншых пікетаў, у тым ліку будучага прызначэнца "Белай Русі" Сокала, за якога збіраюць подпісы настаўніцы, правакатары не чапляюцца.
Ахова рынку на гэта ніяк не рэагуе. Прадстаўнікі БХД выклікалі нарад міліцыі на правакатараў, але міліцыянты пакуль не прыехалі.