У Магілёве плануюць правесці пікет салідарнасці з Яўгенам Васьковічам
https://spring96.org./be/news/70851
2014
2014-05-05T21:09:07+0300
2014-05-05T21:09:07+0300
2014-05-05T21:09:07+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адпаведную заяўку на правядзенне мерапрыемства падаў у Магілёўскі гарвыканкам актывіст аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Алег Аксёнаў.
Пікет плануецца правесці 18 траўня на Савецкай плошчы ў цэнтры горада. У якасці альтэрнатыўных пляцовак для правядзення мерапрыемства Алег Аксёнаў пазначае сквер каля стадыёна "Спартак" альбо на плошчы каля гарвыканкаму.
Мэта пікета – заклікаць спыніць ціск на палітвязня Яўгена Васьковіча, а таксама праявіць з ім салідарнасць.
У выпадку атрымання дазволу на правядзенне пікета ў ім плануецца ўдзел пяці актывістаў.