У Бабруйску прайшла акцыя супраць размяшчэння авіябазы (фота)
https://spring96.org./be/news/81772
2016
2016-01-01T12:03:02+0300
2016-01-01T12:03:02+0300
2016-01-01T12:03:02+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/babr-uprac-aviabazy-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнікі Руху "За Свабоду", Партыі БНФ, АГП і БХД зладзілі 30 снежня на вуліцах Бабруйску інфармацыйную акцыю. Мінакоў віншавалі з Новым годам і раздавалі ўлёткі супраць размяшчэння ў горадзе расійскай ваеннай авіябазы.
Большасць бабруйчан рэагавалі на такія віншаванні станоўча. Толькі на цэнтральным рынку ўдзельнікі акцыі сутыкнуліся з перашкодамі. Спачатку іх прыпынілі міліцыянты, але пасля азнаямлення са зместам улётак сышлі. Потым насустрач палітыкам выйшла супрацоўніца адміністрацыі рынку, якая адмовілася называць сваё імя. Жанчына загадала ўдзельнікам акцыі сыйсці з тэрыторыі рынка і пагражала "паведаміць у кампетэнтныя органы".