viasna on patreon

Удзельніку «Мінскага форуму» на выездзе з Беларусі паставілі штамп «Уезд забаронены»

2016 2016-11-28T08:23:00+0300 2016-11-28T08:28:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pashpart-zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: "Белорусский партизан".

Фота: "Белорусский партизан".

Штамп «Уезд у Беларусь забаронены» на выездзе з краіны атрымаў Пэтэр Лізэганг.

Лізэганг — адзін з членаў рады Нямецка-беларускага таварыства, якое арганізуе «Мінскі форум», сустрэчу нямецкіх і беларускіх экспертаў, паведамляе «Наша ніва”.

Лізэганг прыехаў у мінулую нядзелю, прабыў тут тыдзень. На форуме ён не выступаў, але сустракаўся з сябрамі і знаёмымі.

Лізэганг цяпер фрылансер, арганізуе навучанне для журналістаў з Усходняй Еўропы ў Германіі. Раней ён арганізоўваў чарнобыльскія і адукацыйныя праграмы.

Ён атрымліваў візу разам з іншымі нямецкімі ўдзельнікамі форуму. Штамп «Уезд у Беларусь забаронены» Лізэганг атрымаў на вылеце. На пытанне «Нашай Нівы» ён не стаў выказваць гіпотэзы, чаму ён быў унесены ў спісы неўязных. «Яны не тлумачаць», — адзначыў ён.

Лізэганг пабываў у Беларусі першы раз за 6 гадоў. «Мінскі форум» быў праведзены ўпершыню пасля шасцігадовага перапынку, калі нямецкі бок прыпыніў яго падрыхтоўку ў знак пратэсту пасля пагрому апазіцыі ў 2010—2011 гадах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства