Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Каментар”: У кожным з беларускіх абласных цэнтраў існуе некалькі месцаў, дзе закон дазваляе збірацца грамадзянам для мірнага выказвання свайго меркавання ў выглядзе пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў.Якія гэта месцы і якія ў іх асаблівасці, напрыклад, у Брэсце і Гародні? Распавядаюць мясцовыя праваабаронцы Уладзімір Вялічкін і Віктар Сазонаў.
“Каментар эксперта”: Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных распавядае пра так званыя пасткі, якія ўзніклі пасля пенсійнай рэформы мінулага года. У іх могуць трапіць пэўныя групы насельніцтва з-за павышэння страхавога стажу. Калі раней, каб атрымліваць працоўную пенсію, дастаткова было 5 гадоў страхавога стажу, то зараз гэты тэрмін складае 15,5 гадоў і будзе павышацца далей. А для тых людзей, якія не дацягваюць да новага тэрміну страхавога стажу, не прадугледжана амаль ніякіх выключэнняў і пераходных перыядаў.
"Па-за межамі": Праваабаронца з Малдовы, кіраўнік рэсурснага цэнтру па правах чаласека CreDO Сяргей Астаф распавядае, як крок за крокам, дзякуючы сумеснай працы мясцовых грамадскіх арганізацый, атрымалася змяніць заканадаўства Малдовы ў галіне правядзення мірных сходаў.