viasna on patreon

У парламенце няма месца грамадству?

2018 2018-04-04T13:23:52+0300 2018-04-04T13:41:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parlament-galasavanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота ілюстрацыйнае.

Фота ілюстрацыйнае.

Старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч паведаміў, што шырокага абмеркавання зменаў у закон "Аб масавых мерапрыемствах" не атрымаецца – у іх рамонт.

Праваабаронца Наста Лойка атрымала адказ з парламента на электронны зварот, у якім каманда валанцёраў ПЦ “Вясна” прасіла дапусціць да ўдзелу ў абмеркаванні змен у Закон «Аб масавых мерапрыемствах» прадстаўнікоў грамадскасці.

У першую чаргу гаворка ішла аб прадстаўніках праваабарончых арганізацый – ПЦ “Вясна”, “Беларускага Хельсінкскага камітэта», БАЖ і іншых.

У сваім адказе спадар Навумовіч заўважыў, што «камісія ў ініцыятыўным парадку запрасіла для ўдзелу ў пашыраным пасяджэнні працоўнай групы па дапрацоўцы праекта Закона 6 сакавіка 2018 года прадстаўнікоўшэрагу праваабарончых арганізацый, у тым ліку Беларускі Хельсінскі камітэт, “ Беларускую асацыяцыю журналістаў, “ Цэнтр прававой інфармацыі, а таксама праваабаронцу В.Стэфановіча».

На думку старшыні парламенцкай камісіі, гэтага аказалася больш, чым дастаткова. Запрашаць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці на абмеркаванне змен у заканадаўстве аб масавых мерапрыемствах зноў ён адмовіўся – у дэпутатаў рамонт:

"У сувязі з закрыццём ў канцы красавіка 2018 года на капітальны рамонт Авальнай залы Дома Урада паседжанні Палаты прадстаўнікоў будуць праходзіць у зале паседжанняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З улікам гэтага будзе адсутнічаць тэхнічная магчымасць для размяшчэння заяўленых вамі асоб пры разглядзе праекта Закона".

Адна з ініцыятараў звароту Наста Лойка лічыць, што Палаце прадстаўнікоў варта быць больш публічнай.

– Парламент любіць прымаць рашэнні за зачыненымі дзвярыма, і шкада. Я радая, што праваабаронцаў запрасілі на паседжанне працоўнай групы, але такія важныя законы трэба разглядаць больш публічна, - сказала праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства