viasna on patreon

У райцэнтрах гомельскай вобласці забаронена праводзіць мірныя сходы?

2019 2019-06-06T13:19:00+0300 2019-06-06T13:19:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tarasenko_gomel_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскай хатняй гаспадыні, вядомай барацьбой з тунеядцкім дэкрэтам №3 Марыі Тарасенка забараняюць мірныя акцыі пратэстаў, заяўленыя ёй у кожным райцэнтры гомельскага рэгіёну. На гэты раз вулічныя шэсці забароненыя ў Жлобіне, Карме, Петрыкаве і Хойніках. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

Марыя Тарасенка ў судзе Добрушскага раёна. Фота: Ігар Тарасенка

Прычына для адмоваў у чыноўнікаў стандартныя — не пазначаны маршрут руху вулічнага шэсця, хоць у заяўках на іх правядзенне названы канкрэтныя вуліцы, па якіх меркаваліся шэсця групаў людзей.

Да прыкладу, чыноўнікі ў Жлобіне даручылі разгледзець заяўку на шэсце мясцоваму РАУС. «Правядзенне масавага мерапрыемства ў месцы, не прызначаным для яго правядзення, лічым немэтазгодным», — адказаў адзін з начальнікаў раённай міліцыі Павел Саўчанка.

А намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Дзяніс Хулуп у адмове на правядзенне масавага мерапрыемства спаслаўся на шырокамаштабнае добраўпарадкаванне горада.

«У прыватнасці, на вуліцы Гогаля вырабляюцца работы па замене вадаправода, пасля заканчэння гэтых работ будзе ажыццяўлена замена асфальтавага пакрыцця дарогі з уладкаваннем тратуараў. Такім чынам, задаволіць вашу заяўку не прадастаўляецца магчымым», — адпісаўся чыноўнік.

Марыя Тарасенка называе сітуацыю прававым нігілізмам мясцовых уладаў і абскарджвае забароны ў судах. 5 чэрвеня ў судзе Добруша адбыўся першы такі працэс.

«Я заявіла 25 мірных акцый пратэсту ў рэгіёне і па 17 з іх ужо атрымала забароны. Я не маю ніякіх ілюзій у дачыненні да астатніх заявак і судоў, мая мэта вынесці ўвесь гэты абсурд на разгляд Вярхоўнага суда», — заяўляе актывістка.

Праваабаронца Леанід Судаленка заяўляе, што кейс «25 забаронаў для Марыі Тарасенка» найбольш ярка характарызуе сітуацыю, якая працягваецца пасля зменаў у 2019 годзе базавага закона аб масавых мерапрыемствах.

«Замест таго, каб садзейнічаць ажыццяўленню гэтай смелай жанчынай сваіх правоў, чыноўнікі паўсюдна ў рэгіёне шукаюць нікому не патрэбныя, а часам проста дурныя абмежаванні», — заявіў юрыст.

Ён таксама дадаў, што ў пытанні лібералізацыі заканадаўства аб мірных сходах практыка застаецца ранейшай. Чыноўнікі і грамадзянская супольнасць не чуюць адзін аднаго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства