viasna on patreon

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Віталя Шклярава

2020 2020-08-08T18:32:20+0300 2020-08-08T18:32:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shklyarov-bolshoe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў абвінавачваецца па ч.1 і арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным.

Згодна з прад’яўлнымі абвінавачваннямі Віталь Шкляраў абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 г. у г. Гродна і такім чынам з’яўляецца чарговым фігурантам так званай “справы Ціханоўскага”.

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Віталя Шклярава і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Палітычны тэхнолаг Віталь Шкляраў з’яўляецца ўраджэнцам Гомеля, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства