Навіны на тэму: Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі пра рэстарацыю ў Курапатах: "Гэтую ненармальную сітуацыю яшчэ магчыма змяніць"

13.06.2018 Алесь Бяляцкі пра рэстарацыю ў Курапатах: "Гэтую ненармальную сітуацыю яшчэ магчыма змяніць"

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і сябра Рады арганізацыі Зміцер Салаўёў выказалі сваё стаўленне да сітуацыі вакол рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Паедзем, паядзім”, які пабудаваны ў Курапатах.

Алесь Бяляцкі: "Спадзяюся, што ў бліжэйшы час у Беларусі не з’явяцца новыя палітвязні"

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: "Спадзяюся, што ў бліжэйшы час у Беларусі не з’явяцца новыя палітвязні"

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра перспектывы “справы прафсаюзаў”.

"Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанам

11.05.2018 "Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанам

Дзесятага траўня бабруйчанам прэзентавалі выставу “Лісты палітвязняў”, падчас якой адбылася сустрэча з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і Яўгенам Васьковічам.

Гамельчукам прэзентавалі лісты праз краты

20.04.2018 Гамельчукам прэзентавалі лісты праз краты

У Гомелі адбылася прэзентацыя выставы “Лісты палітвязняў ад 1996 году да нашых дзён” і кнігі Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”.

Больш за 20 тысяч лістоў салідарнасьці з палітвязьнем Бяляцкім апублікавалі ў адной кнізе

29.03.2018 Больш за 20 тысяч лістоў салідарнасьці з палітвязьнем Бяляцкім апублікавалі ў адной кнізе

Праваабаронца Алесь Бяляцкі выпусьціў новую кнігу — «Лісты салідарнасьці», піша Радыё Свабода. За два з паловай гады, калі палітвязень адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі, ён сам напісаў на волю больш за тысячу лістоў, а атрымаў у 20 разоў болей.

Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў АБСЕ — велізарны рэгрэс для Хельсінкскага працэсу

13.12.2017 Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў АБСЕ — велізарны рэгрэс для Хельсінкскага працэсу

“Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працы АБСЕ будзе вялізным крокам назад для Хельсінкскага працэсу, а таксама здрадай духу і асноўным каштоўнасцям гэтай унікальнай ініцыятывы па прасоўванні міру”, — гаворыцца ў звароце, распаўсюджаным Платформай грамадзянскай салідарнасці (CSP), якая аб’ядноўвае больш чым 90 праваабарончых НДА з усяго рэгіёну АБСЕ.

Алесь Бяляцкі: Мы чакалі фактаў

01.12.2017 Алесь Бяляцкі: Мы чакалі фактаў

Пра акалічнасці крымінальнай справы, якая вядомая як „Справа патрыётаў” або справа “Белага легіёна” Беларускаму Радыё Рацыя распавядае старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

У ААН прынялі Рэзалюцыю аб ролі праваабаронцаў. Дакумент застаўся па-за ўвагай Беларусі

22.11.2017 У ААН прынялі Рэзалюцыю аб ролі праваабаронцаў. Дакумент застаўся па-за ўвагай Беларусі

Сярод 75 краінаў-суаўтараў рэзалюцыі, якія выразна заявілі пра неабходнасць абароны праваабаронцаў, Беларусь не значыцца. Такім чынам беларускія ўлады засведчылі сваю рэальную пазіцыю адносна праваабарончай супольнасці, лічыць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Саміт Усходняга партнёрства мусіць заклікаць кіраўнікоў Азербайджана і Беларусі да дэмакратызацыі

14.11.2017 Саміт Усходняга партнёрства мусіць заклікаць кіраўнікоў Азербайджана і Беларусі да дэмакратызацыі

Праблемы з правамі чалавека ў Азербайджане і Беларусі вельмі падобныя, і важна, каб Еўрасаюз агучыў іх у перамовах з Аліевым і Лукашэнкам. "Лукашэнка павінен разумець, што паездка ў Брусель – гэта не аванс з боку ЕС, а пачатак доўгай дарогі", лічыць кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі.

Бяляцкі бярэ ўдзел у Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

25.10.2017 Бяляцкі бярэ ўдзел у Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

У Таліне 25 кастрычніка пачынае працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Для абмеркавання перспектываў інтэграцыйнага праекта Еўрапейскага Саюза сабраліся каля 300 удзельнікаў, з іх два дзясяткі прадстаўляюць Беларусь.

IV Беларускі праваабарончы форум вачыма сябраў аргкамітэта. Пасляслоўе

24.10.2017 IV Беларускі праваабарончы форум вачыма сябраў аргкамітэта. Пасляслоўе

Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта IV Беларускага праваабарончага форуму падчас закрыцця мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі ад двухдзённай працы і чаканнямі адносна далейшай сумеснай дзейнасці.

«Еду ў Магадан» і «Бунт батанікаў» — турэмная традыцыя беларускай літаратуры

21.10.2017 «Еду ў Магадан» і «Бунт батанікаў» — турэмная традыцыя беларускай літаратуры

У Вільні ў межах IV Форума праваабаронцаў адбылася прэзентацыя дзвюх першых кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура", якой апякуецца ПЦ "Вясна". Пра мерапрыемства распавядае “Новы час”.

Алесь Бяляцкі – дэпутату Навумовічу: Апроч графіка сустрэч, яшчэ ёсць графік расстрэлаў

10.10.2017 Алесь Бяляцкі – дэпутату Навумовічу: Апроч графіка сустрэч, яшчэ ёсць графік расстрэлаў

Дыскусія наконт асноўных палажэнняў Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі адбылася ў Палітычным камітэце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Гэты дакумент быў прыняты на сесіі ПАСЕ 27 чэрвеня гэтага года.

“У нашай краіне ўсё паўтараецца”. Алесь Бяляцкі ў Магілёве

25.09.2017 “У нашай краіне ўсё паўтараецца”. Алесь Бяляцкі ў Магілёве

Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” распавёў магілёўцам аб тым, чым падобныя 2017 і 2011 год і чаму нават слабая грамадзянская супольнасць мяняе цэлыя дзяржавы.

Бяляцкі заклікаў ДВП гарантаваць захаванне асноўных правоў і свабодаў палітвязню Жамчужнаму

22.09.2017 Бяляцкі заклікаў ДВП гарантаваць захаванне асноўных правоў і свабодаў палітвязню Жамчужнаму

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні Міхаілу Жамчужнаму тых ўмоваў адбыцця пакарання, пры якіх яго бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў былі б гарантаваныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства