Навіны на тэму: Ігар Комлік
22.08.2018 Апошняе слова Ігара Комліка на судзе па «справе прафсаюзаў» 17 жніўня 2018 года
Тэкст выступу галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка на судзе па "справе прафсаюзаў", прамоўлены на судовым паседжанні 17 жніўня 2018 года (з невялікімі выняткамі).
20.08.2018 Бяляцкі пра “справу прафсаюзаў”: “Гэта палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі”
Праваабаронца Алесь Бяляцкі перакананы, што рашэнне суда Савецкага раёна Мінска, якое абвесцяць 24 жніўня, не будзе аб’ектыўным і справядлівым. Па ягоных словах, гэта “фактычна палітычная расправа над прафсаюзнымі лідарамі.
17.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: пракурорка запрасіла па 5 год "хатняй хіміі". Прысуд - праз тыдзень
На мінулым судовым паседжанні 15 жніўня высветлілася, што тэлефонныя размовы абвінавачаных праслухоўваліся нават пад час судовага працэсу. З гэтай нагоды Генадзь Фядыніч заявіў у судзе, што праслушка здабытая з парушэннем закона і не мае ніякай моцы.
15.08.2018 “Справа прафсаюзаў”: працяг праслушкі і вынікі пракурорскай праверкі
Пасля двухдзённага перапынку суд Савецкага раёна Мінска 15 жніўня працягвае разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
14.08.2018 Назіральнік IndustriALL: "Справа прафсаюза з самага пачатку і да канца сфабрыкаваная"
На судзе 13 жніўня прысутнічаў сябра прафесіянальнага саюза металургічнай, горнай і хімічнай прамысловасці Грузіі, назіральнік глабальнага саюза IndustriALL Тамаз Далаберыдзэ.
13.08.2018 Назіральнік глабальнага саюза IndustriALL: "Справа прафсаюза шытая белымі ніткамі"
Два дні за судовым працэсам назіраў ад інтэрнацыянальнага прафсаюза IndustriALL, сябра прэзідыума Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны (НПГУ), старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НПГУ ОП шахта 1/3 «Новаградоўская» Сяргей Паўлаў.
13.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: суддзя бярэ тайм-аут
Разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка працягваецца 13 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска.
10.08.2018 Пракурор па "справе прафсаюзаў": "Спагнаць з Фядыніча і Комліка 22 867.10 рублёў"
Дзесяты дзень суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.
09.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
8 жніўня, пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы, суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных. Пачалі з Генадзя Фядыніча.
08.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: паўторны выклік сведкаў і таямнічы буран
Восьмае паседжанне ў сталічным Доме правасуддзя па справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка адбудзецца 8 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска.
07.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: пра афіцыйныя запыты Рэспублікі Беларусь Літве, Швецыі, Даніі
Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч, які ад першага дня ўважліва сочыць за працэсам над лідэрамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, бачыць у “справе прафсаюзаў” водгалас глабальнай праблемы, звязанай найперш з доступам няўрадавых арганізацый да фінансавання сваёй дзейнасці.
06.08.2018 Суд па "справе прафсаюзаў": што пачуем у панядзелак?
У панядзелак, 6 жніўня, у судзе Савецкага раёна Мінска працягваецца судовы працэс па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
03.08.2018 Беларусь: маніторынг выявіў парушэнні міжнароднага права падчас суду над двума прафсаюзнымі лідэрамі
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), якая на мінулым тыдні накіравала ў Беларусь місію па назіранні за судом, паведамляе пра шэраг парушэнняў стандартаў справядлівага судовага разбору і зноў звяртаецца да ўладаў з заклікам спыніць усе формы пераследу праваабаронцаў у краіне.
03.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: непераканаўчая доказная база і палова тома ананімак
Праваабаронцы працягваюць маніторынг судовага працэсу старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства.
02.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: пра што не сказаў супрацоўнік ДФР?
У судзе Савецкага раёна Мінска, дзе слухаецца крымінальная справа старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка, 2 жніўня працягнецца вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы.