Навіны на тэму: Ігар Комлік
01.08.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: допыт сведак і праслухоўванне тэлефонаў
Суд Савецкага раёна Мінска 1 жніўня завяршыць апытанне сведак і прыступіць да вывучэння пісьмовых доказаў, якія маюцца ў крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
31.07.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: дзень другі
У першы дзень судовага паседжання ў судзе разглядаліся хадайніцтвы, было зачытана абвінавачванне і пачаўся допыт сведак. Усяго паспелі дапытаць 5 супрацоўнікаў і актывістаў. Пры гэтым высветлілася, што адна са сведак – сакратарка прафсаюза РЭП Юля Юхнавец з'яўлялася агентам КДБ.
30.07.2018 Суд па “справе прафсаюзаў”: дзень першы
У судзе Савецкага раёна Мінска 30 ліпеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.
24.07.2018 Ігар Комлік: Хто адкажа за паклёп на мяне?
Фігурант “справы прафсаюзаў” Ігар Комлік распавядае, што каторы месяц ужо не можа дабіцца пакарання для таго, хто паклёпнічаў на яго на розных сайтах.
17.07.2018 Суд над Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам пачнецца 30 ліпеня
Стала вядома дата пачатку працэса па гучнай “справе прафсаюзаў”.
21.06.2018 Справы лідэраў прафсаюза РЭП перадалі ў суд
У панядзелак, 18 чэрвень, лідэру прафсаюза РЭП Генадзь Фядынічу паведамілі, што справа прафсаюзаў перададзена ў суд Савецкага раёну Менску. Пра гэта паведаміў намеснік пракурора Мінска Касцюкевіч.
31.05.2018 Алесь Бяляцкі: "Спадзяюся, што ў бліжэйшы час у Беларусі не з’явяцца новыя палітвязні"
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра перспектывы “справы прафсаюзаў”.
30.05.2018 Кіраўніка незалежнага прафсаюзу Фядыніча не выпусцілі з Беларусі
Генеральны сакратар IndustriALL Вальтэр Санчэс накіраваў у Следчы камітэт ліст, у якім прасіў дазволіць Генадзю Фядынічу выехаць часова з Беларусі.
29.05.2018 Генадзь Фядыніч пра забарону пікетаў салідарнасці прафсаюза РЭП: “Мы паведамім пра гэта ў Жэневу”.
Заяўнікі ў Брэсце, Баранавічах, Магілёве і трох месцах Мінску атрымалі адмовы на правядзенне пікетаў, у асноўным, абгрунтоўваючы гэта правядзеннем іншых мерапрыемстваў ці адсутнасцю дамоваў.
25.05.2018 „Спыніць пераслед незалежных прафсаюзаў у Беларусі!”
Па ўсёй Беларусі з 30 траўня па 1 чэрвеня пройдуць пікеты салідарнасці прафсаюза РЭП. Заяўкі на правядзенне акцый пратэсту пададзены больш чым у 13 гарадах краіны.
11.05.2018 Генадзь Фядыніч: Калі арганізацыя патрэбна людзям – яе знішчыць так проста не ўдасца
З 2 жніўня 2017 года, калі была ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да лідэраў прафсаюза РЭП, па 1 траўня 2018 года, у незалежны прафсаюз уступіла больш чым 620 новых сябраў. Пра гэта праваабаронцам распавёў старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч.
01.05.2018 «Справа прафсаюзаў»: следчая група павялічана да 8 чалавек
Тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай “справе прафсаюзаў» завяршаецца 1 траўня. Меркавана, што 2 траўня следчыя прымуць рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання, што хутчэй за ўсё і надарыцца, паколькі групу следчых павялічылі з двух да васьмі чалавек.
14.02.2018 “Пра ганебныя допыты па справе прафсаюзаў трэба распавядаць”
Следчы камітэт праводзіць допыты магілёўскіх актывістаў, палітыкаў і праваабаронцаў па крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Ужо выклікалі праваабаронцу Барыса Бухеля і актывіста Аляксея Паўлоўскага, паведамляе mspring.online.
21.11.2017 Ігар Комлік – чалавек без пашпарта
Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік, які ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах “справы прафсаюзаў” і быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем, распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо больш за месяц следчыя не хочуць адаваць яму пашпарт.
19.09.2017 Мінгарсуд не знайшоў падстаў для адмены рашэння па ўтрыманні пад вартай Ігара Комліка
У Мінскім гарадскім судзе 19 верасня разглядалася касацыйная скарга на рашэнне суда Партызанскага раёна сталіцы аб змяненнні меры стрымання ў дачыненні да прафсаюзнага актывіста Ігара Комліка.