Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
13.09.2020 Спіс затрыманых у Беларусі 13 верасня. Абнаўляецца
У нядзелю, 13 верасня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. "Вясна" вядзе спіс затрыманых.
12.09.2020 Жаночы марш у Мінску: масавыя затрыманні (спіс)
У 15 гадзін 12 верасня на плошчы Свабоды ў Мінску пачаўся чарговы Жаночы марш.
12.09.2020 Лагойск: траіх жыхароў будуць судзіць на падставе сюжэту «Еўраньюс»
Акрамя Бароўскай і Ціхановіча, у ІЧУ знаходзіцца яшчэ адзін жыхар Лагойска Руслан Драздовіч. Ён хоць і не даваў інтэрвію «Еўраньюс», але быў заўважаны ў кадры.
11.09.2020 Судовы пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту працягваецца 11 верасня
На 11 верасня прызначаны шэраг судоў у Мінску і рэгіёнах над удзельнікамі мірных акцый пратэстаў, затрыманых у папярэднія дні.
10.09.2020 «Распраналі дагала і прымушалі прысядаць». Мінчук распавёў пра сваё затрыманне на Машэрава 8 верасня
Мінчука Міхаіла Тананка брутальна затрымалі ўвечары 8 верасня на праспекце Машэрава каля "Корпуса". Сілавікі яго вырвалі з натоўпу пратэстоўцаў, якія выйшлі ў падтрымку затрыманай Марыі Калеснікавай, і змясцілі ў сіні бус. Мінчук распавёў "Вясне", што з ім адбывалася пасля затрымання на Машэрава.
10.09.2020 ПАCЕ ініцыюе стварэнне міжнароднага следчага органа па правапарушэннях у Беларусі
Камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па юрыдычных пытаннях і правах чалавека прыняў заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прапанаваў заснаваць міжнародны Следчы камітэт па правапарушэннях, учыненых у рэспубліцы.
09.09.2020 Затрыманні 9 верасня ў Мінску
Вечарам 9 верасня на стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску ў падтрымку затрыманай Марыі Калеснікавай адбыліся затрыманні.
09.09.2020 9 верасня. Хроніка судоў над удзельнікамі акцый пратэсту
У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 8 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн.
08.09.2020 Хроніка з судоў 7 і 8 верасня над удзельнікамі акцый пратэсту
У Мінску і іншых гарадах Беларусі пачынаюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 6 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн.
07.09.2020 "Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому". Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій
6 верасня старшыню праўлення грамадскага аб'яднання "Экадом" Ірыну Сухій забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (або агляд). Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў, піша TUT.BY. Пасля суда стала вядома, што дадому яе не адпусцілі, а адправілі на Акрэсціна.
07.09.2020 Як і хто ачэпліваў Мінск падчас Маршу адзінства. Вялікі фотарэпартаж
У нядзелю, 6 верасня, у Мінску адбылася ўжо традыцыйная шматтысячная акцыя пратэсту – Марш адзінства. МУС паведаміла, што "на працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада". Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы "Вясны".
06.09.2020 Затрыманні ў Мінску і рэгіёнах 4, 5 і 6 верасня
4 і 5 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. 6 верасня ў Мінску і рэгіёнах запланаваны Марш Адзінства. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў.
06.09.2020 Як судзілі затрыманага на студэнцкай акцыі хлопца, якога зацягвалі ў міліцэйскі бус за ноздры
Пры затрыманні ў раёне мінскага стадыёна “Дынама” на студэнцкай акцыі пратэсту актывіста анархісцкага руху Іллю Сянько 1 верасня збілі, у міліцэйскі аўтобус яго зацягвалі за ноздры, пасля чаго ў РУУС выклікалі хуткую. Негледзячы на тое, што медыкі яму дыягнаставалі сатрасенне мозгу, яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
04.09.2020 Судовыя канвееры працягваюцца 4 верасня
У Мінску працягваюцца суды над затрыманымі актывістамі, студэнтамі і журналістамі незалежных выданняў.
03.09.2020 Затрыманні ў Беларусі трэцяга верасня. Што вядома "Вясне"?
Трэцяга верасня ў Мінску працягваюцца затрыманні за ўдзел у мірных акцыях.