Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
03.09.2020 Хроніка судовых працэсаў 3 верасня
У Мінску і рэгіёнах адбываюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых дэманстрантаў.
03.09.2020 Кропкавыя затрыманні працягваліся 2 верасня
У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі міліцыі працягвалі затрымліваць студэнтаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.
02.09.2020 “Ненастаяшчага прэзідэнта” арыштавалі на 7 сутак
Пасля мітынгу 30 жніўня пра карыкатурыста Андрэя Янковіча даведалася ўся Гародня. Яго пераўвасабленне ў "несапраўднага прэзідэнта" стала сенсацыяй дня.
02.09.2020 Суды над затрыманымі пратэстоўцамі, студэнтамі і журналістамі адбываюцца ў Мінску
2 верасня ў судах Мінска прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых студэнтаў, якія адзначылі "Дзень ведаў" мірнымі акцыямі пратэсту.
01.09.2020 Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні
Раніца 1 верасня ў Мінску і іншых гарадах азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў.
31.08.2020 Ігару Казмерчаку вынесенае пракурорскае папярэджанне
Пракуратура Оршы 29 жніўня вынесла папярэджанне рэдактару сайта orsha.eu і праваабаронцу Ігару Казмерчаку пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
30.08.2020 3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс
30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.
30.08.2020 Amnesty International патрабуе выконваць правы мірных пратэстоўцаў
Amnesty International асцерагаецца, што беларускія ўлады гатовыя зноў звярнуцца да рэпрэсіўных мераў і пачаць прымяняць сілу да мірных пратэстоўцаў, як яны ўжо рабілі ў самым пачатку паслявыбарчых пратэстаў.
30.08.2020 На Жаночым Маршы не абыйшлося без затрыманняў
29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш Жанчын. Нажаль і гэтым разам не абыйшлося без затрыманняў.
28.08.2020 Затрыманні ў Мінску вечарам 28 жніўня
Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасці". Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць, каб жанчыны разышліся.
28.08.2020 Пятніца, 28 жніўня. Хроніка пераследу і суды
У Мінску і іншых гарадах Беларусі ў пятніцу 28 жніўня адбудуцца суды над удзельнікамі шматлікіх акцый пратэсту, затрыманымі напярэдадні і журналістамі.
27.08.2020 Мінчука з інваліднасцю адправілі на "суткі" пасля адмены рашэння суда. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН
Мінчука Анатоля Кудласевіча, які мае інваліднасць другой групы, асудзілі на 10 сутак за ўдзел у законным пікеце па зборы подпісаў. Вышэйстаячы суд адмяніў рашэнне суда аб арышце мужчыны, але яго ўсё роўна прымусілі адбываць пакаранне. Пасля таго, як Анатоль адбыў «суткі», адбыўся новы суд, які асудзіў яго за ўдзел у тым жа пікеце на буйны штраф.
26.08.2020 Удзельнікаў страйку на Баранавічскім авіярамонтным заводзе будуць судзіць
Баранавіцкія актывісты і праваабаронцы просяць усіх, хто можа, падысці на судовае паседжанне 27-га жніўня ў 14.30 па справе актывістаў страйку, каб падтрымаць БАЗаўцаў.
25.08.2020 Пры жорсткім разгоне сілавікі зламалі руку, а потым ноч трымалі на Акрэсціна. Мінчук – пра ноч з 10 на 11 жніўня
На другі дзень пратэстаў у Беларусі 10 жніўня ў інтэрнэце з'явілася відэа, дзе на праспекце Дзяржынскага ў Мінску АМАП жорстка разганяе групу маладых людзей. Да іх пад'ехаў аўтобус, адкуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу. Пасля таго, як маладыя людзі згрупаваліся, сілавікі пачалі збіваць іх. Сярод збітых і затрыманых – 25-гадовы мінчанін Вячаслаў Чакан.
25.08.2020 Праходзяць суды над сябрамі КС і затрыманымі на акцыях пратэсту: Дылеўскаму і Кавальковай па 10 сутак арышту
25 жніўня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска на 10.30 раніцы прызначаны судовы працэс над сябрай Кардынацыйнага Савета Вольгай Кавальковай. На 12 гадзін прызначана пасяджэнне па адміністрацыйнай справе супраць Сяргея Дылеўскага.