Навіны на тэму: ААН
15.06.2022 Крызіс з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавалі ў межах 50-й сесіі СПЧ ААН
14 чэрвеня прайшло анлайн-мерапрыемства “Правы чалавека ва ўмовах крызісу, Беларусь 2022 года” ў межах 50-й сесіі Савета па правах чалавека ААН.
09.06.2022 Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з прычыны пашырэння сферы прымянення смяротнага пакарання
Спецыяльныя дакладчыкі па пытанні аб пазасудовых смяротных пакараннях, смяротных пакараннях без належнага судовага разгляду ці адвольных смяротных пакараннях, па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам накіравалі паведамленне ўраду Беларусі.
09.06.2022 "Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху". Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн.
07.06.2022 Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча
Юрысты “Вясны” сумесна з Беларускім ПЭН накіравалі зварот да Спецыяльных дакладчыкаў і ў Працоўныя групы ААН у сувязі з пераследам выдаўца і дырэктара крамы “Кнігаўка” Андрэя Янушкевіча.
22.04.2022 Камітэт па правах чалавека ААН разглядае справу аб агрэсіі Беларусі ў дачыненні да Украіны
Камітэт ААН папрасіў Беларусь да разгляду скаргі "не дазваляць выкарыстоўваць свае тэрыторыю і інфраструктуру для правядзення ваенных аперацый, якія аказваюць прамое ўздзеянне і выклікаюць рэальную рызыку жорсткага абыходжання і адвольнага пазбаўлення жыцця" для заяўнікаў і заяўніц.
15.04.2022 Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра стан здароўя праваабаронцы Марфы Рабковай
Юрысты “Вясны” праінфармавалі Спецыяльных дакладчыкаў ААН пра пагаршэнне здароўя каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай у СІЗА-1 і недастатковае аказанне ёй медыцынскай дапамогі з боку адміністрацыі ўстановы.
31.03.2022 Вызваліць палітвязняў і правесці расследаванні. Вярхоўны камісар ААН выступіла з дакладам пра Беларусь
На 49-й сесіі Савета па правах чалавека ААН Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет прадставіла даклад "Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх".
18.03.2022 Right Livelihood: На фоне падаўлення іншадумства актывісты грамадзянскай супольнасці ўсё часцей апынаюцца за кратамі
У адрасаванай Савету па правах чалавека ААН заяве фонду Right Livelihood звяртаецца ўвага на тое, што ва ўмовах пастаяннага абмежавання грамадзянскай прасторы актывістам грамадзянскай супольнасці шмат якіх краін пагражае турэмнае зняволенне.
16.03.2022 Беларусь: хто і як адкажа за катаванні
Міжнародны савет па рэабілітацыі ахвяр катаванняў (IRCT) і Сусветная арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) запрашае зацікаўленых асоб на віртуальнае паралельнае мерапрыемства падчас 49-й сесіі СПЧ, прысвечанай Беларусі.
10.03.2022 Камітэт ААН па правах чалавека асуджае выкананне смяротнага прысуду ў Беларусі
Камітэт асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
09.03.2022 "Сітуацыя поўнай беспакаранасці ў Беларусі": даклад ААН аб выпадках беспакаранага здзяйснення парушэнняў правоў чалавека
У апублікаваным сёння дакладзе ўпраўлення ААН па правах чалавека вядзецца гаворка аб тым, што ў Беларусі працягваецца ціск урада на апанентаў, грамадзянскую супольнасць, журналістаў і адвакатаў, што прывяло да парушэння асноўных правоў чалавека дзясяткаў тысяч жыхароў
22.02.2022 Праваабаронцы просяць спецдакладчыкаў ААН прыняць тэрміновыя меры ў сувязі з пераследам маці актывісткі Паліны Бурко
Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецдакладчыкаў ААН з нагоды затрымання і ціску на Алену Бурко.
14.02.2022 Альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі будзе разгледжаны ў ААН
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" накіраваў альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах.
10.02.2022 Урад Беларусі адказаў ААН па "справе Вясны": "Крымінальны пераслед не звязаны з іх працай па прасоўванні правоў чалавека"
На сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН з’явіўся афіцыйны адказ урада Беларусі на запыт чатырох Спецыяльных дакладчыкаў па факце вобшукаў і затрыманняў праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і незалежных СМІ, здзейсненых у ліпені 2021 года.
03.02.2022 Вызваліць і ануляваць судзімасць. У ААН пададзена скарга на парушэнне правоў Віктара Бабарыкі
Прадстаўнікі палітзняволенага ад яго імя накіравалі ў КПЧ індывідуальнае паведамленне аб парушэнні яго правоў па Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.