Навіны на тэму: палітвязні
20.08.2024 У Барысаве зноў асудзілі палітвязня, якога ўвесну не вызвалілі з калоніі
Перад вызваленнем супраць Васіля Кавалёва ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
20.08.2024 У Віцебску пачаўся чарговы суд над актывісткай Вольгай Брыцікавай
Гэтым разам жанчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
19.08.2024 Затрыманне святара, ціск на палітвязня і папаўненне "спіса экстрэмістаў": хроніка пераследу 17-19 жніўня
Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
19.08.2024 Выстава #FramedinBelarus: Towards Solidarity адкрыецца ў Нарвегіі
24 жніўня 2024 у цэнтры сучаснага мастацтва Kunstbanken (Хамар, Нарвегія) мастацкі калектыў Stitchit разам са старэйшай саветніцай Amnesty International Norway па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ане Тусвік Бондэ адкрыюць выставу #FramedinBelarus: Towards Solidarity.
19.08.2024 У Мінску распачаўся суд па "справе Мачулішчаў"
Справу ў закрытым рэжыме разглядае Валянціна Зянькевіч.
16.08.2024 Валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка змясцілі ў ШІЗА за дзень да спаткання з бацькамі
Прычынай стала "парушэнне формы адзення".
16.08.2024 "Не проста спрачацца з тым, хто адной нагой стаіць у цябе на спіне". Вялікае інтэрв'ю з асуджаным за акцыю, спланаваную сілавікамі
Ягор Яўстратаў распавёў "Вясне" пра жорсткае затрыманне і раненне дробам, віды катаванняў у наваполацкай калоніі, Віктара Бабарыку і падзяліўся, чаму ён закідваў сістэму скаргамі.
16.08.2024 Затрыманні за пратэсты, каментары і "экстрэмізм": хроніка пераследу 15-16 жніўня
Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
16.08.2024 "Нібыта хацеў да першай гадавіны пратэстаў арганізаваць стачку на прамзоне", — былы палітвязень
Глеб распавёў "Вясне" пра тое, як напісаў заяву аб адмовы ад працы і як яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы забастоўкі да першай гадавіны выбараў на прамзоне ў наваполацкай калоніі № 1.
15.08.2024 Палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі, асудзілі да двух з паловай гады калоніі
Негледзячы на тое, што Пятра Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім.
14.08.2024 Маму блогеркі Вольгі Такарчук асудзілі да трох гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня вынеслі прысуд 64-гадовай палітзняволенай Ірыне Такарчук, якую затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў.
13.08.2024 Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
13.08.2024 "Куды ты прападала". Як экс-палітвязень у новым СІЗА-1 пісаў вершы для наглядчыцы
"Кдбшнікі пыталі, ці я маю кантакты з вясноўцамі".
13.08.2024 "Вясна" звярнулася ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага
Нягледзячы на анказахворванне, палітзняволенага Паўла Кучынскага ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады.
12.08.2024 Палітвязню Цімуру Рызапуру дадалі яшчэ адзін год зняволення
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня вынеслі прысуд палітвязню Цімуру Рызапуру па крымінальнай справе за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса).