Навіны на тэму: Плошча-2010

“ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

01.05.2012 “ВЯСНА” запрашае на прэзентацыю двух сваіх выданняў

2 траўня адбудзецца прэзентацыя адразу двух выданняў, падрыхтаваных Праваабарончым цэнтрам “Вясна”: фотаальбома “За права на выбар: Партрэты асуджаных. Плошча-2010” і “Наша Вясна. Гісторыя ў асобах”.

Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)

07.03.2012 Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)

Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

Польская салідарнасць з Іванам Шылам

20.02.2012 Польская салідарнасць з Іванам Шылам

Першым за маладзёна заступіўся польскі еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які накіраваў міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму і амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешэку Шарэпку лісты з заклікам паўплываць на вызваленне маладафронтаўца.

Суд устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым

05.01.2012 Суд устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым

5 студзеня суддзя суда Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка, разгледзеўшы прадстаўленне начальніка Першамайскага РУУС, устанавіў прэвентыўны нагляд за Васілём Парфянковым тэрмінам на 12 месяцаў, паколькі былы палітвязень “на шлях выпраўлення не стаў”.

30.12.2011 Жонкі палітвязьняў: "Нашых мужоў пасадзілі ў турму, ды яшчэ хочуць ізаляваць інфармацыйна"

Жанчыны з грамадзкага камітэту «Вызваленьне» правялі прэсавую канфэрэнцыю, якая супала з гадавінай гэтай ініцыятывы, заснаванай сваякамі арыштаваных за Плошчу.

22.12.2011 Тамковіч расказаў у кнізе пра тых, хто плыве "Супраць плыні"

Вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч выдаў кнігу пад назвай “Супраць плыні”. Яна выдадзена пры падтрымцы праваабарончага цэнтру “Вясна” і расказвае пра лёсы васямнаццаці асобаў, якія трапілі за краты пасля падзей 19 снежня мінулага года.

Жыхарам Гомеля ў гадавіну Плошчы нагадалі пра палітычных вязняў

20.12.2011 Жыхарам Гомеля ў гадавіну Плошчы нагадалі пра палітычных вязняў

Вечарам 19 снежня на цэнтральных вуліцах Гомеля – Савецкай і Перамогі, з'явіліся партрэты палітычных вязняў. Акцыю зладзілі сумесна «Малады Фронт» і «РЧСС». Інфармацыйнае мерапрыемства было прымеркаванае да гадавіны Плошчы.

У Бабруйску адзначылі ўгодкі Плошчы

20.12.2011 У Бабруйску адзначылі ўгодкі Плошчы

19 снежня ў Бабруйску прайшлі дзве акцыі, якімі гараджанам нагадалі пра сумныя падзеі мінулага года. Першую зладзілі два маладых чалавекі, удзельнікі Плошчы -- яны надзелі на твары марлевыя маскі з надпісам “ШОС”, у руках трымалі запаленыя знічы. Другая акцыя прайшла пазней на плошчы Перамогі, ля помніка ахвярам рэпрэсій.

Салігорская плошча была пад кантролем міліцыі

20.12.2011 Салігорская плошча была пад кантролем міліцыі

Каля 19:00 у цэнтры сталіцы шахцёраў пачалі збірацца дэмаратычныя актывісты. У гэты час на галоўнай плошчы гораду ўжо прысутнічалі супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным. Актывісты не сталі выходзіць на пляц з запаленымі свечкамі, як тое было прадугледжана фарматам акцыі.

У Гародні адзначылі ўгодкі Плошчы

20.12.2011 У Гародні адзначылі ўгодкі Плошчы

19 снежня ў Гародні адзначылі ўгодкі Плошчы – падзей мінулага году ў Мінску. Больш дзесяці чалавек, актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прыйшлі ў Пакроўскі сабор гораду, запалілі і паставілі пад іконамі 19 свечак за здароўе ўсіх пацярпелых.

У Брэсце ўзгадалі падзеі мінулагодняй Плошчы

20.12.2011 У Брэсце ўзгадалі падзеі мінулагодняй Плошчы

Удзельнікі акцыі сабраліся на плошчы Свабоды, дзе запалілі лампады і паставілі іх ля помніка, усталяванага ў гонар тых, хто вызваляў Брэст у 1944- м годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Побач са свечкамі актывісты пакінулі таблічку з надпісам “Запалі свечку надзеі ў сваім сэрцы” і датай “19 снежня 2011 года”.

У Бярозе запалілі “свечкі надзеі”

20.12.2011 У Бярозе запалілі “свечкі надзеі”

У Бярозе ля пад’ездаў аднаго са шматкватэрных дамоў былі заўважаны аб’явы ад рукі на беларускай і рускай мовах: “Страна во тьме, зажги свечу надежды 19.12 – 19.00”. И роўна а 19-ай у двух вокнах загарэліся свечкі. У трэцім акне загарэлася свечка пазней. Свечкі гарэлі роўна гадзіну.

КДБ не вяртае відэакамеру Зміцеру Салаўёву

21.11.2011 КДБ не вяртае відэакамеру Зміцеру Салаўёву

Камп’ютар і флэшку супрацоўнікі КДБ вярнулі летам гэтага года, відэакамеру ж пакінулі з тлумачэннем, што яна быццам бы патрэбна ў якасці рэчавага доказа пры разглядзе крымінальных спраў аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. Між тым разгляд апошняй крымінальнай справы аб падзеях на Плошчы даўно скончыўся.

28.10.2011 Севярынец «стаў на шлях выпраўлення»

Палітвязня рыхтуюць да вызвалення ці змены рэжыма адбыцця пакарання.

13.10.2011 Чэшскі суд адмовіўся выдаваць Алеся Міхалевіча ў Беларусь

Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё. Нагадаем, што зараз ён знаходзіцца ў Чэхіі як палітуцякач.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства