Навіны на тэму: затрыманні
07.06.2020 Нядзельныя пікеты і затрыманні
На 7 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі абвешчаныя пікеты па збору подпісаў за вылучэнку ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую. Каля 10.30 гадзін раніцы затрыманы Алег Баброўскі.
07.06.2020 Валерыя Рабцава змясцілі ў ІЧУ да суда, дома застаўся непаўналетны сын з інваліднасцю
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", яшчэ ў абед пятніцы - 5 чэрвеня - быў затрыманы абаронца Курапат Валеры Рабцаў.
06.06.2020 Неспакойная субота: затрыманні і пераслед не спыняюцца
У Кобрыне знік Яўген Воўк. Ён быў заўважаны ў відэа-роліках “Белсат”, якія былі прысвечаны блогеру Сяргею Ціханоўскаму.
06.06.2020 Затрыманых напярэдадні мазырчукоў паспелі асудзіць?
Затрыманыя 5 чэрвеня ў Мазыры аўтар канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
06.06.2020 Каля сталічнага ГУМа вечарам 5 чэрвеня затрымалі Арцёма Троіцкага
У Мінску, 5 чэрвеня, пасля завяршэння пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты быў затрыманы малады чалавек, які хацеў разгарнуць там плакат.
04.06.2020 Затрыманні і ператрус пад Мазыром. Там жа знік мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця"
Як паведаміў раніцай праваабаронцам ПЦ «Вясна» фермер Аляксандр Вянгура, да яго ў дом уначы ўварваліся шмат супрацоўнікаў праваахоўных органаў і пачалі рабіць ператрус.
03.06.2020 Міліцыя працягвае пераследваць актывістаў па ўсёй Беларусі
З розных гарадоў Беларусі паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі працягваюць пераследваць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.
03.06.2020 «У разгоне ўдзельнічаў сваяк з АМАПу». Гродзенка распавяла, як на пікеце 29 траўня затрымлівалі яе хлопца
Сяргея Калмыкова затрымалі 29 траўня на Савецкай плошчы. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманні ў Мінску. Яго дзяўчына Ірына кажа, што ён невінаваты. Падчас затрыманняў на плошчы быў сваяк Сяргея з АМАПа.
02.06.2020 Што рабіць, калі на пікеце пачынаюцца затрыманні? Парады праваабаронцаў
TUT.BY разам з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам разабраў сітуацыі: што рабіць, калі вы прыйшлі на пікет і пачаліся затрыманні, якія правы ёсць у вас у гэты момант, ці можна супраціўляцца, калі затрымліваюць людзі ў цывільным.
01.06.2020 Уладзімір Лабковіч пра шматлікія затрыманні ў нядзелю: Гэта перашкода ў рэалізацыі грамадзянамі выбарчых правоў
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ахарактарызаваў дзеянні сілавых структураў па затрыманні грамадзян 31 траўня недапушчальнымі, назваў іх прамым умяшаннем ў выбарчы працэс і стварэннем перашкодаў у працы зборшчыкаў подпісаў.
01.06.2020 У Гродне затрыманы ўдзельнікі каманды Ціханоўскага Арцём Сакаў і Канстанцін Сярогін
Удзельнікаў праекту youtube-канала "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гродне. Як паведаміла "Вясне" маці Арцёма Сакава, хлопцаў забралі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Іх увезлі супрацоўнікі на машыне з нумарамі сёмага рэгіёна (Мінск).
01.06.2020 Затрыманні актывістаў і зборшчыкаў подпісаў працягваюцца 31 траўня. Спіс абнаўляецца
Раніцай 31 траўня затрыманы трое членаў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Сярод затрыманых — Уладзімір Мароз з Кобрына, Валерый Рамановіч з Пінску, Аляксандр Мілюк з Мастоў. Першых даставілі ў мясцовае РАУС. Мілюку ўручылі позву і адвезлі ў Следчы камітэт у Гродне.
31.05.2020 Затрыманы Статкевіч. Ягоная жонка піша заяву пра выкраданне
У Мінску 31 траўня каля 12:30 на вуліцы Маякоўскага ў Мінску людзі ў цывільным на мікрааўтобусе заблакавалі машыну жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч. У выніку быў затрыманы Мікола Статкевіч. У затрыманні не ўдзельнічаў ні адзін міліцыянт у форме.
30.05.2020 Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе
Стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 КК за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
30.05.2020 У Гродне затрымалі блогера Ціханоўскага і яго паплечнікаў. Спіс абнаўляецца
Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама верагодна затрыманы людзі з каманды праекту "Краіна для жыцця".