Навіны на тэму: затрыманні
21.06.2020 “Закавалі ў кайданкі, жорстка прэсавалі, пагражалі”. Затрыманых журналістаў “Ганцавіцкага часу” збілі
Журналісты вялі стрым з "ланцугу салідарнасці", які праходзіў у Ганцавічах.
20.06.2020 Блогер Сяргей Пятрухін знайшоўся ў Кобрынскім ІЧУ
Блогер youtube-канала “Народный репортер” Сяргей Пятрухін з Брэста ўтрымліваецца ў Кобрынскім ІЧУ. Пра гэта стала вядома толькі праз пяць дзён пасля яго затрымання.
20.06.2020 Затрыманую праваабаронцу “Вясны” Алену Маслюкову вызвалілі з РАУС
Міліцыя затрымала Алену Маслюкову каля пад'езда яе дома і ўвезла на аўтамабілі.
20.06.2020 Затрыманага сябру “Вясны” і журналіста Сяржука Лацінскага будуць судзіць
У панядзелак, 22 чэрвеня, чакаецца суд над сябрам ПЦ “Вясна” і журналістам bobr.by з Бабруйску Сяржуком Лацінскім. Яго затрымалі падчас "ланцуга салідарнасці".
20.06.2020 Амбасады Вялікабрытаніі і ЗША адрэагавалі на падзеі ў Беларусі
Як паведамляе TUT.BY, амбасады Вялікабрытаніі і ЗША пасля масавых затрыманняў удзельнікаў акцый у Беларусі 19 чэрвеня заклікалі ўлады краіны паважаць правы на свабоду слова і сходаў.
20.06.2020 Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня (абнаўляецца)
Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краіне. Людзі выбудоўваліся ў "жывыя ланцугі" ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.
19.06.2020 Апошні перадвыбарчы пікет ў сталіцы і рэгіёнах. Дзесяткі затрыманых па ўсёй краіне
19 чэрвеня – апошні дзень сбору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Некаторыя прэтэндэнты ў кандыдаты заклікалі людзей прыйсці ў 18.00 да выбарчых пікетаў і пакінуць свой подпіс за іх вылучэнне.
19.06.2020 У Гомелі адбываюцца затрыманні
Журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову затрымалі ў Гомелі каля яе дома.
17.06.2020 Журналістаў «Белсату» затрымалі ў Салігорску
Журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Галіна Абакунчык затрыманыя пасля жывога эфіру ў Салігорску.
16.06.2020 Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна
Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.
15.06.2020 На каардынатара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Наваполацку склалі адразу тры пратаколы
Раніцай 15 чэрвеня быў затрыманы каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўген Вільскі.
15.06.2020 Актывістка МХД Ева Сапрыгіна не выходзіць на сувязь. Магчыма, яе затрымалі
14 чэрвеня перастала выходзіць на сувязь актывістка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Ева Сапрыгіна.
10.06.2020 Серада: суды і затрыманні працягваюцца
Суды і затрыманні працягваюцца 10 чэрвеня. Пад рэпрэсіі трапілі тыя, хто тым ці іншым чынам быў звязаны з пікетамі па збору подпісаў: сябра ініцыятыўнай групы, удзельнікі пікетаў, журналісты "Белсат", якія яго асвятлялі.
09.06.2020 Блогера MozgON адправілі адбываць 15 сутак, прысуджаных тры месяцы таму
Увечары дзявятага чэрвеня быў затрыманы youtube-блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON). Па інфармацыі ад знаёмай затрыманага блогера, яго адправілі адбываць 15 сутак арышту, якія яму завочна прысудзілі амаль тры месяцы таму.
07.06.2020 На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ
Як паведамляе "Віцебская Вясна", 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў.