Навіны на тэму: выбары-2014
26.02.2014 Баранавічы: жыхары адмаўляюцца прымаць удзел у выбарах
Жыхары вуліцы Дамашэвічскай і 3-га завулка Дамашэвічскага адмаўляюцца прымаць удзел у выбарах 23 сакавіка. Гэта стала вядома з ліста кандыдата ў дэпутаты гарадскога і абласнога Саветаў Мікалая Чарнавуса, які ён накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію на імя Лідзіі Ярмашынай.
26.02.2014 Брэст: адмова прадстаўніку БСДП (Грамада) у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты гарадскога савета прызнаная неабгрунтаванай
Гарадская выбарчая камісія аргументавала сваё рашэнне адмовіць у рэгістрацыі Генадзю Ігумнаву тым, што ён не пазначыў у свай дэкларацыі зямельны ўчастак на лецішчы. Сам Ігумнаў сцвярджае, што гэты ўчастак ім прададзены яшчэ некалькі гадоў таму.
26.02.2014 Віцебскі абласны суд стаў на бок камісіі, якая ашукала выбаршчыкаў (дадаліся заявы выбаршчыкаў)
Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў прадставілі суду пісьмовыя тлумачэнні грамадзян, чые подпісы за вылучэнне актывістаў былі прызнаныя несапраўднымі. Некаторыя з іх з'явіліся ў суд, каб распавесці пра тое, як іх ашукалі.
26.02.2014 У Бярозе ўсе міліцэйскія сілы былі кінутыя на трох раздатчыкаў бюлетэняў (фота)
Не паспеў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыехаць у Бярозу для раздачы бюлетэняў “Голас розуму”, як яго ўжо там чакаў чалавек у цывільным. Ён прадставіўся капітанам, але дакументаў не паказаў, узяў бюлетэнь,тыцнуў пальцам у карыкатуру “Мацька народца БССР” і сказаў: "Гэта супраць прэзідэнта".
25.02.2014 Таямніцу фармавання ўчастковых камісій Бярозаўскі райвыканкам так і не рассакрэціў
Бярозаўскі райвыканкам не дазволіў у другі раз Тамары Шчапёткінай азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні ва ўчастковыя камісіі. Толькі 24 лютага (паседжанне адбывалася яшчэ 5 лютага) нарэшце яна атрымала адказ на свой запыт за подпісам намесніка старшыні райвыканкаму Яўгена Тарасюка.
25.02.2014 Віцебск: сябры камісіі падманвалі выбаршчыкаў
"Нам расказалі, як здабывалі "сведчанні". Прыходзіць праверка і пытаецца ў чалавека, ці ягоны подпіс на аркушы. Чалавек кажа "так". І тут яму прапануюць падпісаць паперку, што яго праверылі. А ў паперцы – зусім іншае: там гаворыцца, што подпіс быў пастаўлены не ўласнай рукой…"
25.02.2014 Апублікаваны гадавыя даходы пінскіх чыноўнікаў
Беларускае выбарчае заканадаўства вымусіла кандыдатаў у дэпутаты абнародваць свае гадавыя прыбыткі. Дарэчы, гэта інфармацыя ёсць толькі ў друкаваным выглядзе, на інтэрнэт-старонках такіх дадзеных няма. Варта адзначыць, што прыбыткі чыноўнікаў -- не самыя вялікія сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.
25.02.2014 Гродна: 20 безальтэрнатыўных акругаў
Афіцыйна апублікаваны спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Гродзенскага гарадскога савету. Усяго па 30 акругах гораду над Нёманам гарадская выбарчая камісія зарэгістравала толькі 41 кандыдата, што складае 1,37 прэтэндэнтаў на адну акругу.
25.02.2014 Бабруйск: Рэгістрацыю не прайшлі толькі сябры "Гавары праўду"?
Пакуль афіцыйныя крыніцы не спяшаюцца дзяліцца з бабруйчанамі падрабязнай інфармацыяй, якая тычыцца выбарчай кампаніі. Ад самага пачатку яе даюць малымі, нешматслоўнымі дозамі, і, нягледзячы на тое, што рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ў гарсавет прайшла яшчэ 21 лютага, іх імёны застаюцца таямніцай.
25.02.2014 Валерый Каранкевіч абвінавачвае Уладзіміра Краўцова ў невыкананні дэпутацкіх абавязкаў
У заяве Валерый Каранкевіч піша пра тое, што дэпутат Уладзімір Краўцоў пасля прызначэння старшынёй Гродзенскага аблвыканкама не выконвае свае дэпутацкія абавязкі: не прыязджае на тэрыторыю сваёй выбарчай акругі і не сустракаецца з выбаршчыкамі, пакідае без рэагавання іх запыты і скаргі.
24.02.2014 Мазыр: раённая газета не надрукавала прозвішча адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў райсавет
У мазырскай раённай газеце «Жыццё Палесся» з'явілася рашэнне раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў. Так, на 40 дэпутацкіх месцаў тут прэтэндуе 41 чалавек, то бок ёсць толькі адзін незалежны кандыдат – качагар Міхаіл Караткевіч. Але яго прозвішча ў раённай газеце не было надрукавана.
24.02.2014 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Закрытасць працэдураў выклікае недавер да рашэнняў ЦВК на этапе рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
Маніторынг праваабаронцаў не паказвае сур’ёзных абнаўленняў у правядзенні выбарчага працэсу ў звязку са зменамі ў выбарчым заканадаўстве. Селектыўны падыход арганізатараў выбараў, які праваабаронцы крытыкавалі падчас фармавання выбарчых камісіяў, застаўся і на наступным этапе – падчас вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
24.02.2014 У Бялынічах палохаюць адказнасцю за масавыя беспарадкі падчас выбараў (дакумент)
На інтэрнэт-старонцы Бялыніцкага райвыканкама з’явіўся дакумент за подпісам начальніка Бялыніцкага РАУС палкоўніка Юрыя Сіманава “Інфармацыя аб адказнасці за парушэнне выбарчага заканадаўства”.У шэрагу іншых узгадваюцца артыкул 292 (масавыя беспарадкі) і артыкул 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак).
24.02.2014 “Конкурс” на Магілёўшчыне: на адно дэпутацкае месца -- 1,9 кандыдатаў
Найбольшы конкурс назіраецца ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў і гарадскія Саветы дэпутатаў Магілёва і Бабруйска -- 2,4 кандыдаты на месца. Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.
24.02.2014 Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп грамадзян і кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў
Назіранне за выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».