Навіны на тэму: выбары-2014
23.02.2014 У сталіцы шахцёраў толькі 5 акругаў з 40 будуць альтэрнатыўнымі
. Па словах незалежнага назіральніка Леаніда Мархоткі, прыкладна 75% кандыдатаў з’яўляюцца дырэктарамі прадыпрыемстваў ды арганізацый, падкантрольных уладам. Астатнія з’яўляюцца ідэалагічнымі або інжынерна-тэхнічнымі работнікамі. З 45 зарэгістраваных кандыдатаў толькі адзін рабочы і адзін пенсіянер.
22.02.2014 На выбарах у Брэсцкі абласны савет у 17 акругах не будзе альтэрнатывы
Найбольшая канкурэнцыя на выбарах у гэты прадстаўнічы орган чакаецца ў Брэсцкай-Вузаўскай акрузе №10, дзе зарэгістравана пять прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Увогуле ж па вобласці на 3042 дэпутацкіх месцы ў саветах розных узроўняў зарэгістравана 3339 кандыдатаў, з якіх 121 чалавек быў вылучаны палітычнымі партыямі.
21.02.2014 БСДП заяўляе пра рэгістрацыю 52 кандыдатаў у дэпутаты
Найбольшая колькасць сацыял-дэмакратычных кандыдатаў зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці - 35 чалавек. У Віцебскай вобласці - 8, Мінску - 5, Мінскай вобласці - 2, Магілёўскай і Гомельскай вобласці - па аднаму кандыдату ў дэпутаты. У Гродзенскай вобласці не зарэгістравалі ніводнага кандыдата ў дэпутаты ад партыі.
21.02.2014 Бабруйск: Ёсць кандыдаты ад дэмакратычных сіл
Некалькі чалавек з ліку бабруйскіх дэмакратаў патрапілі ў спіс кандыдатаў у дэпутаты ў гарадскі Савет, але большасць жадаючых камісіі адсеялі. Напрыклад, у кампаніі "Гавары праўду" з 9 прэтэндэнтаў статус кандыдата атрымаў толькі 1 чалавек.
21.02.2014 Баранавічы: з 44 прэтэндэнтаў зарэгістраваны 43 кандыдаты
Не быў зарэгістраваны адзін прэтэндэнт – індывідуальны прадпрымальнік Валеры Дрэка. Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Тамара Шукала, у прэтэндэнта на дэпутацкі мандат пры праверцы подпісаў высветлілася, што даты ў падпісных лістах пастаўлены не ўласнаю рукою выбаршчыкаў.
21.02.2014 Гарадзеншчына: рэгістрацыя без асаблівых нечаканасцяў, але з “прасевам”
Як адзначаюць незалежныя назіральнікі Раман Юргель і Віктар Сазонаў, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты па Гродне прайшла без асаблівых нечаканасцяў. На пераважнай большасці акругаў па выбарах у гарадскі савет галасаванне будзе безальтэрнатыўным.
21.02.2014 У Бярозе зарэгістраваны 46 кандыдатаў у раённы савет і 3 – у абласны
Не быў зарэгістраваны адзін прэтэндэнт -- прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яўген Кабанаў. Ён не адзначыў у дэкларацыі аўтамабіль “Жыгулі”, які лічыцца за ім, хаця прададзены па даверанасці 3 гады таму. Таксама ён не прадаставіў дакумент па адукацыі і не падаў копію працоўнай кніжкі.
21.02.2014 За 40 дэпутацкіх месцаў у Брэсцкім гарсавеце будзе змагацца 121 кандыдат
З прычыны нібыта недакладнасці звестак, указаных у дэкларацыях, гарадскі тэрытарыяльны выбаркам адмовіў у рэгістрацыі тром прэтэндэнтам ад дэмакратычнай супольнасці. Найбольшая колькасць кандыдатаў-партыйцаў зарэгістравана ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( Грамада) - 8, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” - 7, Партыі БНФ - 6.
20.02.2014 На 40 мандатаў Гомельскага гарсавету прэтэндуюць 108 чалавек
Адмовы атрымалі 16 чалавек, у тым ліку не прайшлі дэмакратычныя кандыдаты (5 – ад АГП, 1 – са «Справядлівага свету»). Таксама атрымалі адмову грамадскія актывісты Кастусь Жукоўскі (кааліцыя «Наша альтэрнатыва»), Галіна Краўчанка (ініцыятыва «Гомельскі дэмакратычны форум»). Ішлі яны шляхам збору подпісаў.
20.02.2014 Мазыр: на 40 месцаў у райсавеце — 41 кандыдат
Было пададзена 45 заяў прэтэндэнтаў на 40 выбарчых акруг, зарэгістраваны 41 кандыдат. Чатыром прэтэндэнтам, у тым ліку траім ад Руху «За свабоду» па розных прычынах адмовілі ў рэгістрацыі. Толькі на адной акрузе (Паўднёвай №28) будуць два кандыдаты: дырэктару Мазырскага аўтобуснага парка №2 будзе канкурэнтам качагар Міхаіл Караткевіч.
20.02.2014 Зэльвенская раённая камісія не зарэгістравала кандыдатам Яўгена Скрабутана
Яму патлумачылі, што падставай такога рашэння ёсць нібыта пісьмовыя тлумачэнні тых, хто падпісваўся за вылучэнне Скрабутана пры зборы подпісаў, пра напісанне даты нібы не сваёй рукой. . Па словах Яўгена Скрабутана, прозвішчы людзей, што нібыта няправільна падпісаліся, камісія назваць адмовілася, спаслаўшыся на канфідэнцыйнасць інфармацыі.
20.02.2014 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю
24 лютага каардынатары кампаніі незалежнага назірання падвядуць вынікі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ “Вясна” і пачнецца аб 11-й гадзіне.
20.02.2014 Яраслаў Берніковіч пабыў кандыдатам у дэпутаты 4 гадзіны
20 лютага ў 11 гадзін раённая выбарчая камісія ўручыла актывісту кампаніі "Гавары праўду" пасведчанне кандыдата ў дэпутаты Глыбоцкага райсавету. А ў 15 гадзін з камісіі патэлефанавалі з папярэджаннем, што ягоную рэгістрацыю анулююць.
20.02.2014 Гомель: два прэтэндэнты ад апазіцыі не прайшлі рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Кандыдатамі ў дэпутаты сталі Уладзімір Няпомняшчых (АГП), Віктар Хоміч («Справядлівы свет»), загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Алена Астапюк, заўгас дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Мікалай Шкірэеў і настаўніца сярэдняй школы №2 Вольга Судакова.
20.02.2014 Ілля Дабратвор абскарджвае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты
Выбарчая камісія Заводскага раёна Мінска 19 лютага адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Менгарсавета Іллю Дабратвору. Вылучэнец ад Менскай гарадской партыі БНФ збіраўся балатавацца па Ахоцкай выбарчай акрузе №1.