Навіны на тэму: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў
10.07.2020 Анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі: "Мы заклікаем Еўропу дзейнічаць усімі легальнымі спосабамі"
Па ініцыятыве дэпутатаў Еўрапейскага парламента 10 ліпеня праходзіць анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі “Час для пераменаў”.
08.07.2020 Абвінавачванне запрасіла для Юрыя Дзмітрыева 15 гадоў калоніі строгага рэжыму
7 ліпеня на спрэчках у Петразаводскім гарадскім судзе бок абвінавачвання запытаў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму для кіраўніка Карэльскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Юрыя Дзмітрыева.
29.06.2020 Amnesty International патрабуе вызваліць беларускіх блогераў і актывістаў
Арганізацыя Amnesty International (Міжнародная амністыя) патрабуе вызваліць арыштаваных беларускіх блогераў і актывістаў. Пра гэта заявіла старэйшая кіраўніца кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг.
24.06.2020 Сетка Дамоў правоў чалавека асуджае рэпрэсіі ў Беларусі
Фонд Дамоў правоў чалавека выступіў з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць выкананне прававых абавязацельстваў Беларусі ў галіне правоў чалавека.
09.06.2020 Вызвалены праваабаронца Набіл Раджаб!
Праваабаронца з Бахрэйну Набіл Раджаб вызвалены з турмы. Пра гэта паведамляецца ў твітары Міжнародный федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
26.05.2020 Human Rights Watch: Адвольнае затрыманне мірных крытыкаў улады стварае рызыкі для здароўя
Напярэдадні жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў беларускія ўлады ўзмацнілі ганенні на незалежных актывістаў і журналістаў, заявіла сёння Human Rights Watch.
20.05.2020 Front Line Defenders заклікае спыніць пераслед праваабаронцаў "Вясны"
Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Буракова і зняць усе абвінавачванні з пяці праваабаронцаў "Вясны".
14.05.2020 Вярхоўны суд Кыргызстана пакінуў у сіле прысуд праваабаронцу Азімжана Аскарава
Вярхоўны суд Кыргызстана 13 траўня, разгледзеўшы касацыйную скаргу праваабаронцы Азімжана Аскарава, пакінуў у сіле прысуд аб пажыццёвым пазбаўленні волі.
12.05.2020 Вярхоўны суд разгледзіць справу праваабаронцы Азімжана Аскарава 13 траўня
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), праваабарончы рух "Бір Дуйно" і праваабарончы цэнтр "Кылым шамы" заклікаюць улады Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава.
08.05.2020 Эксперт ААН: Кыргызстан павінен выканаць свае абавязацельствы і вызваліць Азімжана Аскарава
Эксперт ААН папярэджвае, што калі Кыргызстан неадкладна не вызваліць зняволенага праваабаронцу Азімжана Аскарава, свет убачыць, што краіна працягвае ігнараваць свае абавязацельствы па забеспячэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
07.05.2020 FIDH патрабуе неадкладнага вызвалення Юрыя Дзмітрыева
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Расійскай Федэрацыі неадкладна вызваліць гісторыка і даследчыка сталінскіх рэпрэсій Юрыя Дзмітрыева, які ўжо тры гады ўтрымліваецца ў СІЗА Петразаводска.
14.04.2020 FIDH патрабуе неадкладнага вызвалення Азімжана Аскарава
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) у межах кампаніі #ForFreedom заклікае ўрад Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава, які адбывае пажыццёвае зняволенне за абарону правоў чалавека.
13.04.2020 Сетка Дамоў правоў чалавека: Мы будзем фіксаваць і кантраляваць усе дзеянні ўладаў, якія выходзяць за рамкі строга неабходнага
Сетка Дамоў правоў чалавека заклапочаная нядаўнімі дзеяннямі дзяржаўных органаў у Заходняй і Усходняй Еўропе, на Заходніх Балканах і на Каўказе ў адказ на крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19.
08.04.2020 FIDH: Праваабаронцы павінны быць неадкладна вызваленыя з месцаў зняволення
У сувязі з імклівым распаўсюджваннем эпідэміі новага каранавіруса COVID-19, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі выступілі з заявай, у якой нагадваюць пра абавязак ўрадаў забяспечыць бяспеку і здароўе зняволеных, і запускаюць глабальную кампанію #ForFreedom за вызваленне праваабаронцаў.
01.04.2020 Суд па справе Аскарава перанеслі з-за каронавіруса
На 30 сакавіка было прызначанае папярэдняе пасяджэнне па разглядзе Міжраённым судом Бішкека адміністрацыйнага пазову зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да ўрада Кыргызскай Рэспублікі.