Навіны на тэму: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў
01.04.2020 Справа Сяргея Сацука: каментар Камітэта дзяржкантролю, міжнародныя рэакцыі, пазіцыя рэдакцыі
Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што супраць журналіста ўзбуджаная крымінальная справа па факце атрымання хабару. Пры гэтым шэраг арганізацый лічаць, што пераслед Сяргея Сацука звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю і патрабуюць яго вызвалення.
23.03.2020 Аскараў просіць суд прызнаць бяздзейнасць уладаў Кыргызстана ў выкананні міжнародных абавязацельстваў
Міжраённы суд Бішкека 30 сакавіка разгледзіць у папярэднім паседжанні адміністрацыйны пазоў зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да Ураду Кыргызскай Рэспублікі.
04.03.2020 Беларускія праваабаронцы сустрэліся са Спецдакладчыцай ААН па Беларусі
Праваабарончая супольнасць Беларусі 23 і 24 лютага ўдзельнічала ў каардынацыйнай сустрэчы, зладжанай Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні.
25.02.2020 Вярхоўны суд зноў разглядае справу праваабаронцы Азімжана Аскарава
Як паведамляецца на сайце kloop.kg, 25 лютага ў Вярхоўным судзе Кыргызстана пачаўся працэс па пераглядзе справы праваабаронцы Азімжана Аскарава, які асуджаны на пажыццёвае пазбаўленне волі і ўжо больш за дзесяць гадоў знаходзіцца ў зняволенні.
11.02.2020 FIDH выступіла з крытыкай канстытуцыйных змяненняў па прапанове Пуціна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" далучыўся да заявы FIDH і іншых яе сяброўскіх арганізацый аб недапушчальнасці прапанаваных прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным паправак у Канстытуцыю краіны і супярэчнасці іх міжнародным дагаворам.
05.02.2020 Крымскі і Беларускі Дамы правоў чалавека дамовіліся аб супрацоўніцтве
Для эфектыўнай працы праваабаронцам важна мець зносіны з калегамі з іншых краін, пераймаць вопыт, знаходзіць новыя шляхі вырашэння праблем у сферы абароны правоў чалавека, які не мае межаў.
03.02.2020 Пра што размаўляла грамадзянская супольнасць з міністрам замежных спраў Літвы?
У панядзелак, 3 лютага ў Амбасадзе Літвы грамадскія і палітычныя актывісты сустрэліся з міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам.
10.12.2019 Эліс Магвэ: “Праваабаронцы — носьбіты зменаў у пошуках больш роўных грамадстваў”
Прэзідэнтка Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Эліс Магвэ выступіла са зваротам з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека.
28.11.2019 Алег Сянцоў у Еўрапарламэнце атрымаў прэмію Сахарава
На пленарным пасяджэнні Еўрапарламэнту ў Страсбургу 26 лістапада адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Андрэя Сахарава ўкраінскаму рэжысёру і актывісту Алегу Сянцову, нядаўна вызваленаму з расейскай калоніі.
25.11.2019 Стартаваў «Марафон лістоў» ад Amnesty International
Штогадовы "Марафон лістоў" ад Amnesty International у гэтым годзе прысвечаны абароне правоў дзяцей, моладзевых актывістаў і актывістак.
21.11.2019 Спецдакладчыца ААН па Беларусі занепакоена пакараннем дзецям па злачынствах наркатычнага профілю
Спецдакладчыца ААН па пытанні правы чалавека ў Беларусі Анаіс Марын выказала сур'ёзную занепакоенасць у дачыненні да дзяцей, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі тэрмінам да 11 гадоў за злачынствы наркатычнага профілю.
14.11.2019 Front Line Defenders патрабуе адмяніць прысуд праваабаронцу Эміру-Усэйну Куку
Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой заклікае расійскія ўлады адмяніць прысуд праваабаронцу Эміру-Усэйну Куку і вызваліць яго ў паскораным парадку.
01.11.2019 Вярхоўны суд РФ пастанавіў ліквідаваць рух «За правы чалавека»
31 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі руху «За правы чалавека» на чале са Львом Панамаровым. У Мінюсце сцвярджаюць, што ёсць шэраг парушэнняў у статуце руху.
22.10.2019 Азімжан Аскараў выступіў са зваротам ва УВКПЧ ААН, Еўрасаюз і Цэнтр АБСЕ ў КР
Асуджаны на пажыццёвы тэрмін зняволення праваабаронца Азімжан Аскараў напісаў адкрыты зварот рэгіянальнаму прадстаўніку Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Кыргызстане, Цэнтру АБСЕ ў Бішкеку.
08.10.2019 Праваабаронцы просяць Беларусь не выдаваць Таджыкістану журналіста і актывіста Адзінаева
Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай не выдаваць Таджыкістану журналіста і грамадскага актывіста Фархода Адзінаева.