Навіны на тэму: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў
12.01.2018 Платформа грамадзянскай салідарнасці: Неадкладна вызваліце праваабаронцу Аюба Ціціева
Cябры Платформы грамадзянскай салідарнасці (CSP) выступілі з заявай аб неадкладным і безумоўным вызваленні і зняцці ўсіх абвінавачванняў з кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева.
12.01.2018 FIDH: Улады РФ павінны неадкладна вызваліць праваабаронцу Аюба Ціціева
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай аб неадкладным спыненні крымінальнага пераследу кіраўніка грозненскага аддзялення расійскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.
10.01.2018 Праваабаронцу Аюба Ціціева абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў, Front Line Defenders выступіла ў яго абарону
У дачыненні да затрыманага раніцай 9 студзеня кіраўніка прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Чачэнскай Рэспубліцы Аюба Ціціева распачалі крымінальную справу па артыкуле 228 КК РФ - «захоўванне наркотыкаў».
18.09.2017 Справаздача БДІПЧ АБСЕ: Расце колькасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў
Колькасць і сур’ёзнасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ працягваюць расці цягам апошніх трох гадоў, гаворыцца ў справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ).
10.08.2017 Абсерваторыя заклікае спыніць пераслед прафсаюзных лідараў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) выступіла з тэрміновым зваротам да ўладаў Беларусі ў сувязі з пераследам лідараў незалежных прафсаюзаў.
04.08.2017 Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце.
17.05.2017 #StopLGBTpersecution: Міжнародная кампанія салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса стартуе 17 траўня
У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй, 17 траўня 2017 года, АДЦ «Мемарыял», Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) запускаюць кампанію пасланняў салідарнасці з ЛГБТ Чачні і Данбаса.
26.03.2017 У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі
Акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх актывістаў, якая прайшла 26 сакавіка ў Кіеве каля Амбасады Рэспублікі Беларусь, сабрала каля 100 удзельнікаў.
23.03.2017 48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Адкрыты ліст Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, апублікаваны на сайце Libereco, падпісалі 48 праваабарончых арганізацый з 24 краін свету з заклікам спыніць хвалю затрыманняў і пераследу мірных дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, анархістаў і сяброў апазыцыйных партыяў у Беларусі.
22.08.2016 Прадстаўнікі "Вясны" возьмуць удзел у 39-м Кангрэсе FIDH ў Ёханэсбургу
Удзел у мерапрыемстве возьмуць 178 сяброўскіх арганізацый FIDH і больш за 400 праваабаронцаў з усяго свету, сярод іх - Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч ад ПЦ "Вясна". Кангрэс будзе прысвечаны зняволеным праваабаронцам.
02.08.2016 Эксперт Front Line Defenders: Уплыў крызісу міжнародных інстытутаў на дзейнасць праваабаронцаў працягнецца (аўдыё)
На мінулым тыдні адбылася сустрэча валанцёраў “Вясны” з прадастаўніцай арганізацыі Front Line Defenders Марыяй Шышчанковай.
04.05.2016 Праваабаронцы заклікалі сусветных поп-зорак адмовіцца ад канцэртаў падчас Гран-пры Еўропы ў Баку
Кааліцыя “Спорт за правы” звярнулася да поп-зорак Крыса Брауна, Энрыке Іглесіяса і Фарэла Уільямса з заклікам адмовіцца ад сваіх выступаў і асудзіць брутальныя парушэнні правоў чалавека ў Азербайджане.
17.03.2016 Праваабаронцы “Вясны”: Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў Азербайджана
Сёння прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў шэраг асуджаных асобаў. На волю выйшлі палітычныя і грамадскія актывісты, праваабаронцы і журналісты, але далёка не ўсе.
17.02.2016 Інтыгаму Аліеву тэрмінова патрэбна медыцынская дапамога ў СІЗА
Amnesty International Расіі заклікае накіраваць зварот з патрабаваннем тэрмінова аказаць неабходную медыцынскую дапамогу вязню сумлення, праваабаронцу Інтыгаму Аліеву.
17.12.2015 Завяршыўся візіт беларускіх праваабаронцаў у Адэсу
З 7 па 13 снежня беларускія праваабаронцы наведалі з азнаямленчым візітам Адэсу. Мэта візіту - наладжванне супрацоўніцтва з мясцовымі арганізацыямі для магчымых сумесных салідарных грамадскіх дзеянняў.