Навіны на тэму: выбары-2018

БРСМаўцы “пагулялі” ў выбары: пікетаў не было, грошай не было, адгулаў не было

29.12.2017 БРСМаўцы “пагулялі” ў выбары: пікетаў не было, грошай не было, адгулаў не было

Мінская гарадская выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Мінгарсавета дэпутатаў не знайшла парушэнняў дзеючага выбарчага заканадаўства і выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу ў дзеяннях актывістаў БРСМ з Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Перадвыбарчыя пікеты: старт пакладзены

26.12.2017 Перадвыбарчыя пікеты: старт пакладзены

На фоне калядных святаў паволі актывізуюцца штабы вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Найчасцей першыя перадвыбарчыя пікеты выклікаюць у мінакоў цікавасць, аднак здараецца і наадварот.

У Белаазёрску на 15 акруг зарэгістравалі толькі 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты

22.12.2017 У Белаазёрску на 15 акруг зарэгістравалі толькі 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты

Белаазёрская гарадскя выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў на 15 выбарчых акругаў зарэгістравала 13 ініцыятыўных групаў беспартыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты. 

Назіральніца за выбарамі: "Я ўпэўнена, што дзеянне і любая змена пачынаецца з майго асабістага першага кроку"

22.12.2017 Назіральніца за выбарамі: "Я ўпэўнена, што дзеянне і любая змена пачынаецца з майго асабістага першага кроку"

Валанцёры Праваабарончага цэнтру "Вясна" напярэдадні выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28га склікання распавялі пра свой досвед назірання. 

Бацькоўскі сход дзеля збору подпісаў за вылучэнне дырэктара школы?

22.12.2017 Бацькоўскі сход дзеля збору подпісаў за вылучэнне дырэктара школы?

Пры зборы подпісаў за вылучэнне кадыдатам у дэпутаты Наталлі Слепян, якая мае намер вылучацца па Куйбышаўскай выбарчай акрузе №46 г. Мінска, мела месца выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу. Дарэчы, Наталля Сляпян з’яўляецца дырэктарам Мінскай сярэдняй школы №53 і дзеючым дэпутатам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.

Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп грамадзян

21.12.2017 Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп грамадзян

Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.

Лідзія Ярмошына: з "15 рублямі" ад “БРСМ” разбярэцца Мінскі гарвыбаркам

21.12.2017 Лідзія Ярмошына: з "15 рублямі" ад “БРСМ” разбярэцца Мінскі гарвыбаркам

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адказала праваабаронцу ПЦ “Вясна” Валянціну Стэфановічу з нагоды накіраванай ім заявы аб грубым парушэнні выбарчага заканадаўства з боку ГА “БРСМ” і адміністрацыі БДУ.

Гомель. У гарасавет спяшаюцца патрапіць 52 беспартыйных і 6 партыйных кандыдатаў

20.12.2017 Гомель. У гарасавет спяшаюцца патрапіць 52 беспартыйных і 6 партыйных кандыдатаў

З 58 кандыдатаў, якія прэтэндуюць на 40 дэпутацкіх месцаў у гарсавеце, толькі 6 прадстаўляюць палітычныя партыі.

Толькі 29 ініцыятыўных груп па Гарадзеншчыне прадстаўляюць дэмакратычную апазіцыю

19.12.2017 Толькі 29 ініцыятыўных груп па Гарадзеншчыне прадстаўляюць дэмакратычную апазіцыю

Па ўсёй Гарадзенскай вобласці агульная колькасць ініцыятыўных груп, якія падавалі дакументы на рэгістрацыю ў абласную, гарадскую, раённыя, сельскія выбарчыя камісіі склала 1942. Пры гэтым толькі 29 з іх, якія былі зарэгістраваны, выступаюць за вылучэнне прадстаўнікоў дэмакратычнага блоку, што складае менш за 1,5%.

У Жодзіна зарэгістраваная апошняя ініцыятыўная група

19.12.2017 У Жодзіна зарэгістраваная апошняя ініцыятыўная група

На сваім чацвёртым паседжанні 18 снежня Жодзінская гарадская выбарчая камісія разглядала толькі адно пытанне: аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Настассі Герыловіч. Заява і неабходныя дакументы былі пададзеныя яшчэ 14 снежня напрыканцы працоўнага дня камісіі.

Мазыр: масавае вылучэнне праз збор подпісаў?

19.12.2017 Мазыр: масавае вылучэнне праз збор подпісаў?

У Мазырскі раённы Савет дэпутатаў на 40 выбарчых акругаў зарэгістравана 49 ініцыятыўных груп претэндэнтаў у кандыдаты. Перад гэтым адбылося 3 паседжанні Мазырскай раёнай выбарчай камісіі.

У Менску зарэгістравана па 6 ініцыятыўных груп на выбарчую акругу

19.12.2017 У Менску зарэгістравана па 6 ініцыятыўных груп на выбарчую акругу

Інфармацыю па стане на 18 снежня прааналізавала назіральніца Валянціна Свяцкая.

Прапануем далучацца да грамадскага кантролю за выбарамі!

18.12.2017 Прапануем далучацца да грамадскага кантролю за выбарамі!

Валанцёрская служба "Вясны" прапануе перастаць верыць у сіні экран і паспрабаваць паглядзець на ўсё ўласнымі вачыма. Ёсць магчымасць незалежна паназіраць за такой рэдкай (раз на чатыры гады) падзеяй як выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў.

Назіральнік патрабуе празрыстасці бюджэтаў выбаркамаў

18.12.2017 Назіральнік патрабуе празрыстасці бюджэтаў выбаркамаў

Колькі грошай і на якія выдаткі выдзяляецца выбарчым камісіям? Такая інфармацыя, на думку незалежных назіральнікаў, павінна публікавацца ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных сайтах выканаўчых камітэтаў дзеля захавання нормы закона пра галоснасць выбараў.

З-за візіта Ярмошынай паседжанне Гарадзенскай абласной ТВК затрымалі на гадзіну

17.12.2017 З-за візіта Ярмошынай паседжанне Гарадзенскай абласной ТВК затрымалі на гадзіну

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына прыехала, каб правесці трэнінг-навучанне для кіраўнікоў выбарчых камісій. Аднак пра тое, як адбываўся трэнінг, якія пытанні там абмяркощвалися, засталося поўнай таямніцай для назіральнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства