Навіны на тэму: выбары-2018
10.12.2017 Назіральніца: абнаўляльнасць складу выбарчых камісій у Мінску вельмі нізкая
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па Мінску Валянціна Свяцкая прааніалізавала інфармацыю па стварэнню тэрытарыяльных выбарчых камісій (ТВК) па Мінску за тры гады. Высновы несуцяшальныя.
10.12.2017 Жодзіна: гарадская выбарчая камісія зарэгістравала 20 ініцыятыўных груп
Рашэнні прымаліся адзінагалосна па кожным прэтэндэнце 10-цю прысутнымі на паседжанні сябрамі Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі.
10.12.2017 Маладэчна: Інфармацыю пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп і і назіральніку не кажуць, і не публікуюць на сайце
На паседжанні Маладзечанскай раённай выбарчай камісіі 7 снежня разглядаліся заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы.
10.12.2017 У Бабруйску зарэгістраваны першыя ініцыятыўныя групы
Першымі зарэгістраванымі сталі ініцыятыўныя групы па вылучэнні ў кандыдаты трох прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання “Гавары праўду”. Іх рэгістрацыю сябры гарадскога выбаркаму падтрымалі адзінагалосна.
08.12.2017 Гомель: дзе забароненыя пікеты па зборы подпісаў
Незалежны назіральнік Леанід Судаленка паведамляе, што Гомельскі гарвыканкам прыняў рашэнне №1298 ад 4 снежня аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў па збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.
07.12.2017 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем акруговых выбарчых камісій
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
07.12.2017 Рубрыкі “Выбары-2018” на сайтах выканкамаў. Што з імі не так?
Нашы назіральнікі, прааналізаваўшы змест раздзелаў “Выбары-2018” на афіцыйных сайтах выканкамаў, адзначаюць тры найбольш распаўсюджаныя недахопы ў працэсе інфармавання насельніцтва пра правядзенне кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання.
06.12.2017 ЦВК дае ўстаноўку на празрыстасць скрыняў, на празрыстасць падліку галасоў – не
У Метадычным дапаможніку для ўчастковых выбарчых камісій, апублікаваным на сайце ЦВК, ніякіх зменаў працэдуры падліку галасоў, на чым пастаянна настойваюць міжнародныя і нацыянальныя назіральнікі, не адлюстравана. Як вынікае з рэкамендацый ЦВК, арганізатары мясцовых выбараў засяродзяцца толькі на тэхнічным баку празрыстасці.
06.12.2017 Міншчына: А хто там ідзе… у акруговыя камісіі?
Найбольшая колькасць сябраў камісій па спосабу вылучэння складаюць грамадзяне, якія рэгістраваліся шляхам падачы заяў – 351. Значную частку сябраў акруговых выбарчых камісій складаюць прадстаўнікі 5 праўладных грамадскіх арганізацый.
06.12.2017 Брэст: у склад акруговых камісій трапілі два прадстаўнікі АГП
Але большасць у абраных АВК, як і раней, склалі вылучэнцы ад праўладных грамадскіх арганізацый, такіх як “Чырвоны крыж”, “Белая Русь”, “БРСМ”, “Таварыства ветэранаў”, “Саюз жанчын”, а таксама ад афіцыйных прафсаюзаў.
05.12.2017 Маладэчна: у асноўны дзень галасавання выбарчая камісія прызначыла сабе выходны?
Жыхар Маладзечна Валянцін Цішко, ініцыятыўная група якога па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў, была зарэгістраваная раённай выбарчай камісіяй 29 лістапада, звярнуўся ў пракуратуру Маладзечанскага раёна.
05.12.2017 Віцебская вобласць: 39 з 60 акруговых выбаркамаў утвораны на безальтэрнатыўнай аснове
29 акруговых выбарчых камісій, сфармаваных у Віцебскай вобласці, засталіся без прадстаўнікоў палітычных партый. Прычым на сяброўства ў 7-мі з іх прэтэндавалі прадстаўнікі ПБНФ і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
05.12.2017 Мазыр: паседжанні акруговых камісій праходзяць у рытме канвеера
Паседжанні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў у Мазыры нагадваюць бесперапынны прамысловы канвеер: на 5 снежня ў памяшканні Мазырскага райвыканкама прызначаныя пасяджэнні ажно шасці камісій з інтэрвалам у… 20 хвілін
05.12.2017 Жодзіна: прэтэндэнты не спяшаюцца з вылучэннем у кандыдаты
У Жодзінскай гарадcкой выбарчай камісіі пакуль што зафіксаваны толькі адзін прэтэндэнт, які падаў дакументы з заявай на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.
04.12.2017 Маладэчанскі райвыканкам: Пікетуйце дзе заўгодна, толькі на рэйкі ня лезце
Упершыню, на перыяд правядзення агітацыйнай кампаніі, пікеты можна ладзіць дзе заўгодна, акрамя “пасадачных платформ станцый і прыпыначных пунктаў чыгуначнага і аўтобуснага транспарту.