Навіны на тэму: выбары-2018
04.12.2017 У Гродна ўтвораны акруговыя выбарчыя камісіі. Актыўнасць апазіцыі - нулявая
У склад 60 акруговых выбарчых камісій увайшлі 660 чалавек з 683. З 23 няўключаных кандыдатаў – 8 ад “Справядлівага свету”, 15 – ад БРСМ.
03.12.2017 Маладзечна: Ініцыятыўная група Міхаіла Валынца зарэгістраваная з другой спробы
Маладзечанская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў па стане на 2 снежня зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў.
03.12.2017 Гомель: «дырэктарат» рэгіструецца ў дэпутаты ад народа
Пасля заканчэння пасяджэння гарадскога выбаркама назіральнік Леанід Судаленка адзначыў, што абедзве кандыдатуры, чые ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя, з'яўляюцца дзеючымі дэпутатамі гарсавета.
01.12.2017 Чынавенства і дырэктарат складаюць большасць у абласных і раённых выбарчых камісіях
Хто насамрэч замаскіраваўся пад маскаю грамадскіх арганізацый і вылучэнцаў ад грамадзян шляхам падачы заяў у выбарчых камісіях?
29.11.2017 Віцебск: скарга грамадзян на неўключэнне іх прадстаўніка ў гарвыбаркам судом не задаволена
Грамадзяне абскардзілі ў суд рашэнне, якім прэзідыум гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама адмовіў ім ва ўключэнні ў Віцебскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію іх прадстаўніка Паўла Левінава. Прычыны такога рашэння ім не патлумачылі.
29.11.2017 Бярозаўскі раённы суд не задаволіў скаргу на неўключэнне Тамары Шчапёткінай у ТВК
28 лістапада ў судзе Бярозаўскага раёна адбыўся разгляд скаргі дзесяці выбаршчыкаў, якія шляхам падачы заявы вылучылі Тамару Шчапёткіну ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі.
29.11.2017 Гомель: Піянерыя руліць!
Хто сказаў, што прадстаўнік дзіцячай арганізацыі ня можа кіраваць дзяржаўнымі працэсамі, няхай сабе і на мясцовым узроўні?
28.11.2017 Выбаршчыкі з Бярозы абскарджваюць неўключэнне іх вылучэнкі Тамары Шчапёткінай у склад раённай ТВК
У сваёй скарзе яны просяць прызнаць яе неўключэнне ў выбарчую камісію неправамерным, а таксама абавязаць прэзідыум Бярозаўскага райсавету і райвыканкам прыняць новае рашэнне пра змяненне складу ТВК.
28.11.2017 Справаздача па выніках назірання за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій
Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
27.11.2017 Жодзіна: Кіруючы склад гарадской выбарчай камісіі не мяняецца гадамі
У чарговы раз абраны нязменны ўжо другі дзясятак год кіруючы склад Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі: старшыня - Сяргей Афанасенка, намеснік – Уладзімір Цыёлта, сакратар – Таццяна Краўцэвіч.
27.11.2017 Пасяджэнне Рэчыцкай выбарчай камісіі: без канфузу – аніяк
Паседжанне Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання 24 лістапада пачалося з… канфузу.
26.11.2017 Брэст: у абласную ТВК уключана прадстаўніца "Справядлівага свету", у гарадской - ніводнага партыйца
У Брэсце сфармаваныя Брэсцкая абласная і Брэсцкая гарадская выбарчыя камісіі. Прадстаўнікі дэмакратычнага блоку горада не праявілі цікавасці да гэтага этапа выбарчай кампаніі.
26.11.2017 Баранавічы: "конкурс" у гарадскую і раённую выбарчыя камісіі адсутнічаў
Паседжанні па абранні сябраў Баранавіцкай гарадской і Баранавіцкай раённай камісій прайшлі хутка і прадказальна. Вылучэнцаў ад апазіцыі не было зусім.
25.11.2017 Бяроза: падчас фармавання раённай ТВК адзінагалосна прагаласавалі за гатовы спіс кандыдатаў
Не былі ўключаныя ў камісію 4 чалавекі, у тым ліку і адзіная прадстаўніца дэмакратычнага блоку Тамара Шчапёткіна, якая мае вялікі досвед працы ў выбарчых кампаніях.
25.11.2017 Орша: у раённы выбаркам не ўключылі ніводнага з трох прадстаўнікоў апазіцыі
12 з 13-ці сябраў утворанай камісіі на папярэдніх парламенцкіх выбарах уваходзілі ў акруговую камісію, але і астатні ўдзельнічаў у працы выбаркамаў іншага ўзроўню. Падчас галасавання назіральнік адзначыў збоі "адзінагалоснасці" ў дачыненні да сябраў апазіцыйных партый.