Навіны на тэму: выбары-2018
24.11.2017 Наваполацк: кандыдатура старшыні гарадскога выбаркама "ўзгоднена"
На першым пасяджэнні пасля фармавання камісіі старшыня гарсавета прапанаваў на пасаду старшыні камісіі Валянціну Мартыненка, “чыя кандыдатура была ўзгоднена з Наваполацкім гарвыканкамам і Саветам дэпутатаў”. Прапанова была падтрыманая адзінагалосна.
24.11.2017 Жодзіна: Правераны і загартаваны “касцяк” складае большасць у гарадской выбарчай камісіі
Па інфармацыі назіральніка Аляксея Лапіцкага, у склад Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі абраныя 13 чалавек, большасць з іх (10 чалавек) заўсёды ўваходзяць у выбаркам, ствараючы такім чынам асноўны касцяк.
24.11.2017 Гомельшчына: Выбарчыя камісіі сфарміраваныя прадказальна: стабільнасць складу і практычны нуль апазіцыі
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць нізкую актыўнасць большасці апазіцыйных партый і нежаданне ўладаў мяняць звыклы парадак рэчаў.
24.11.2017 Бабруйск: апазіцыянераў у гарвыбаркам не ўключылі
У Бабруйску 24 лістапада сфармавалі гарадскую выбарчую камісію. Ад партый у склад камісіі вылучаліся тры прадстаўнікі, але вылучэнцаў ад АГП і "Справядлівага свету" не ўключылі.
24.11.2017 Гродна: вылучэнцаў ад ПБНФ і "Справядлівага свету" не ўключылі ні ў абласную, ні ў гарадскую выбарчыя камісіі
24 лістапада ў Гродна адбыліся адразу два паседжанні па фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Былі сфармаваны Гарадзенская абласная і Гарадзенская гарадская выбарчыя камісіі.
24.11.2017 Мінск: прынцыповую назіральніцу "нейтралізавалі" перад фармаваннем выбаркама
Назіральніца Валянціна Свяцкая, якая своечасова перадала патрэбныя дакументы для рэгістрацыі ў якасці назіральніка на сумеснае пасяджэнне Мінскіх гарсавета і гарвыканкама , так і не змагла прабіцца праз усе перашкоды, якія ёй чыніліся ў гэты дзень.
24.11.2017 У Барысаўскім выканкаме вынайшлі сакрэт магічных чарнілаў?
На сумесным паседжанні Барысаўскага раённага Савету дэпутатаў і Барысаўскага райвыканкаму па ўтварэнні ТВК разглядалася 16 кандыдатур, у склад выбарчай камісіі абраныя - 13.
23.11.2017 Інфармаванне пра выбары – выбарачнае
Назіральнікі рэкамендуюць ЦВК пашырыць пералік абавязковых для публікацыі звестак, а выканаўчым органам - больш адказна падыходзіць да інфармавання грамадзянаў пра падрыхтоўку і правядзенне бягучай выбарчай кампаніі.
23.11.2017 У Магілёве гарадскую выбарчую камісію сфармавалі за 15 хвілін. Рашэнне было падрыхтаванае загадзя
З 13 сябраў утворанай гарадской выбарчай камісіі 9 былі ў яе складзе падчас папярэдніх мясцовых выбараў у 2014 годзе. Адзінага вылучэнца ад апазіцыйнай партыі АГП у камісію не ўключылі.
23.11.2017 Гомель: у склад гарадской выбарчай камісіі не прайшлі прадстаўнікі АГП і “Справядлівага свету”
Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі адбылося 22 лістапада. З 18 прапанаваных для разгляду кандыдатур у склад камісіі былі абраныя 13 сябраў.
23.11.2017 Віцебск: Фармаванне гарадской выбарчай камісіі прайшло «без сенсацый»
Усе 13 месцаў у камісіі занялі чыноўнікі і працаўнікі дзяржсектару. Сябраў БХК і партыі «Справядлівы свет» у камісію не ўключылі. Астатнія партыі дэмакратычнага блока сваіх прадстаўнікоў не вылучалі.
22.11.2017 Правацэнтрысты вызначыліся з прыярытэтамі пры правядзенні выбарчай кампаніі-2018
Правацэнтрысцкая кааліцыя заявіла пра актыўны ўдзел у мясцовых выбарах у межах кампаніі назірання “Права выбару-2018”. Пры гэтым, па словах сустаршыні партыі БХД Віталя Рымашэўскага, кааліцыя ставіць перад сабой тры стратэгічныя задачы.
22.11.2017 У Жодзіна назіральнік сутыкнуўся з абмежаваннем на кантакты з чыноўнікамі
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Жодзіна Аляксей Лапіцкі сутыкнуўся з неапраўданым абмежаваннем права наведвальнікаў дзяржустаноў па выбарчых пытаннях.
21.11.2017 Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі
У аўторак, 21 лістапада, завяршаецца этап вылучэння прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (ТВК), якія ствараюцца для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання. Як правіла, колькасны склад камісій складае ад 7 да 13 сябраў.
16.11.2017 Праваабаронцы распачалі кампанію незалежнага назірання за выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў
Пра гэта паведамілі каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (БХК) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 16 лістапада ў Мінску.