Навіны на тэму: экстрэмізм
31.03.2020 Суд палічыў відэазапіс "Лукашэнка пра Гітлера" дэманстрацыяй нацызму
31 сакавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызначыў штраф у 135 рублёў (5 базавых) гамельчуку Ігару Мазейке за дэманстрацыю ў "ВКонтакте" відэазапісы "Лукашэнкі пра Гітлера", паведамляе "Гомельская Вясна". Яшчэ адзін пратакол па абвінавачванні ў экстрэмізме суд вярнуў у міліцыю для ліквідацыі недахопаў.
30.03.2020 У Гомелі будуць судзіць за распаўсюд відэа пра Лукашэнку
31 сакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзіць адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя ў міліцыі супраць гамяльчука Ігара Мазейкі, піша "Гомельская Вясна". Маладога хлопца абвінавачваюць у распаўсюджванні нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў.
30.03.2020 На кіраўніка мазырскага “Руху за Свабоду” чатыры разы перапісвалі пратакол за экстрэмізм
Супрацоўнікі Мазырскага РАУС ніяк не могуць аформіць правапарушэнне, у якім спрабуюць абвінаваціць актывіста.
13.03.2020 Распранулі да майткоў і шукалі экстрэмісткую літаратуру. Мікалая Дзядка зноў затрымалі на мяжы
Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны.
12.03.2020 Музыка паскардзіўся на беларускія ўлады ў ААН
Вакаліст мінскай музычнай групы з дапамогай юрыста "Вясны" Аляксея Лойкі звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальным паведамленнем аб умяшальніцтве дзяржавы ў свабоду творчага выказвання меркавання.
10.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар: Вернікі трох канфесіяў прэзентавалі больш за 50 тысяч подпісаў за ўвядзенне закону супраць прапаганды ЛГБТ. Адпаведная петыцыя была распачата фондам “Адкрытыя сэрдцы”. Падобны закон ужо існуе ў Расеі. Як гэта паўплывала на жыццё расейскай ЛГБТ-супольнасці? Што можа прынесці такі закон Беларусі? Адкажа "Ідэнтычнасць і права".
05.03.2020 Штраф за экстрэмісцкі надпіс, які выпадкова патрапіў у кадр
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча асудзілі за экстрэмісцкі надпіс, які выпадкова патрапіў ў кадр яго відэа. Ён быў зроблены на сцяне пад'езда.
18.02.2020 Экстрэмізму ў “Малако плюс” не знайшлі, хаця шукалі амаль год
Альманах Moloko plus, а таксама стыкер і значок паступілі ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.
13.02.2020 Міліцыянт двойчы наведваў анкалагічны шпіталь, каб дапытаць хворага пра экстрэмізм
У Мазыры супрацоўнікі міліцыі западозрылі ў экстрэмізме 76-гадовага ветэрана працы, прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу і Руху “За Свабоду” Рыгора Крывіцкага
11.02.2020 Праз 12 гадоў мінчука абвінавацілі ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Аляксей І., да якога вечарам 5 лютага прыйшоў дадому участковы інспектар Андрэй Саўчанка для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за распаўсюд нацысцкай сімволікі.
10.02.2020 Мазыр: Рыгора Крывіцкага падазраюць у экстрэмізме
Кіраўніка мазырскага аддзялення Руху за Свабоду Рыгора Крывіцкага падазраюць у экстрэмізме.
06.02.2020 Магілёўскі аблсуд адправіў на новы разгляд справу аб дыслайку
У Магілёўскім абласным судзе 6 лютага разгледзелі скаргу Андрэя Юркова на штраф за дыслайк у «Аднакласніках».
28.01.2020 На Марыну Касінераву склалі пратакол за экстрэмізм у сацсетках
Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Новы час".
23.12.2019 Апазіцыянера аштрафавалі за сумны смайлік у «Аднакласніках»
Апазіцыянер Андрэй Юркоў выказаў нэгатыўнае стаўленьне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Аднакласніках» смайлік «сумую», а яго рэакцыю міліцыя расцаніла як распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі, паведамляе "Радыё Свабода".
19.12.2019 Суд не знайшоў у матэрыялах «Вечернего Могилёва» прыкметы экстрэмізму
Судовы працэс, які доўжыўся з ліпеня 2019 года, завяршыўся перамогай газеты.